Парады выхавацеля

Адаптацыя да дзіцячага сада. Карысныя парады

Парада  першая -  Няпоўны дзень

Паспрабуйце не пакідаць дзіця на поўны дзень. Пажадана ў першыя дні забіраць яго тады, калі ён яшчэ не стаміўся. Час знаходжання ў садзе павялічвайце паступова.

Парада другая - Правілы асабістай гігіены

Загадзя неабходна даведацца пра правілы, якія існуюць у дзіцячым садзе, асабліва тыя, што  тычацца асабістай гігіены. Паспрабуйце прытрымлівацца  іх дома – тады дзіцяці лягчэй будзе прывыкнуць да патрабаванняў дзіцячага сада. Абавязкова пакіньце ў дзіцячым садзе запас адзення і бялізны, каб у выпадку патрэбы дзіцё магло хутка перапрануцца ў чыстае і сухое.

Парада трэцяя - Ежа

Не прывучайце дзяцей да перакусаў, а выконвайце рэжым харчавання. Арганізм дзіцяці прывыкае да перакусаў і ў садзе яму гэта  можа перашкаджаць. Малы будзе адчуваць дыскамфорт, але патлумачыць не зможа. Ці карыстаецца дзіця лыжкай і відэльцам? Ці патрэбна яму дапамога? Высветліце гэтыя пытанні з выхавальнікам.

Парада чацвёртая - Сон

Вельмі часта бацькі ўпэўнены, што дзіцяці не патрэбны дзённы сон, бо дома ён не засынае. У дзіцячым садзе дзеці спяць, таму што іх жыццё значна больш дынамічнае і насычанае.

Парада пятая - Адзенне

Адзенне павінна быць зручным і камфортным. Што для вас больш важна — каб ён выглядаў самым модным і стылёвым ці, каб ён не баяўся выпацкацца і пакамячыць адзенне? Хай маленькі чалавек  адчувае сябе камфортна і вольна, а адзенне не будзе прадметам вашых шкадаванняў і прэтэнзій да дзіцяці.

Парада шостая - Цацкі

Дамоўцеся з дзіцём, што ён будзе прыносіць у дзіцячы  сад толькі тыя цацкі, якімі ён гатоў падзяліцца.  Памятайце, што цяпер ідзе адаптацыя да дзіцячага сада. Гэта і так цяжка для вашага дзіцяці, і лішнія ўзрушэнні яму зусім непатрэбныя.

Парада  сёмая - Развітанне

Развітанне  з мамай — для ўсіх актуальнае пытанне. Многія  дзеці плачуць пры развітанні. Іх даводзіцца доўга ўгаворваць. Выхавальнік дапаможа вам у гэтым, але ў вашых сілах зрабіць развітанне менш  балючым. Даведайцеся, як дзіця сябе паводзіць, калі вас няма. Патрэбна прыдумаць ці змяніць рытуал, каб дзіцяці было лягчэй вас адпусціць.

Парада восьмая — Ніколі не ашуквайце дзіця

Падман — нават калі ў вас змяніліся планы — можа стаць вельмі цяжкай крыўдай для дзіцяці, пахісне яго давер да вас. Таму, калі вы не ўпэўнены, ці зможаце выканаць сваё абяцанне — лепш забраць дзіцё раней,  без папярэджання — гэта стане для яго прыемным сюрпрызам.

Старайцеся настроіцца на пазітыў

Часта бацькі пытаюць, колькі часу доўжыцца адаптацыйны перыяд? Вядома, шмат што залежыць ад самаго дзіцяці. Але калі вас чакаюць на працы, то пачынайце прывучаць малога да ўмоў дашкольнай установы за 4-6 месяцаў да выйсця на працу.  Паспрабуйце пазітыўна настроіць дзіця на важныя перамены ў яго жыцці.

13.12.2021 00:09 - 13.12.2021 00:09

свернуть

Пра дашкольны ўзрост

Ваша дзіцё ўжо падрасло, адчапілася ад спадніцы і гатова да больш актыўнага спазнання свету. Як правільна дапамагчы яму ў гэтым? Якое значэнне гульні ў дашкольным узросце? Якія страхі пераследуюць дзяцей у гэты перыяд? Адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні можна атрымаць пасля прагляду перадачы "Пра дзяцей па-даросламу" з удзелам Людмілы Петраноўскай, расейскага педагога, псіхолага, аўтара шматлікіх кніг па псіхалогіі, якія сталі бестсэлерамі. 

 

 

13.12.2021 00:10 - 13.12.2021 00:10

свернуть

Сучасная дзіцячая субкультура

Паважаныя бацькі!

Прапануем Вам пазнаёміцца з артыкулам А.А. Смірновай, савецкага і расейскага псіхолага, доктара псіхалагічных навук, прафесара у галіне ўзроставай псіхалогіі.

З артыкула Вы даведаецеся, шкоду ці карысць прыносяць нашым дзецям сучасныя цацкі, кнігі, мультфільмы, камп'ютарныя гульні. Адкуль ў дзяцей узнікае ўстаноўка на спажыванне? Якія праблемы ўсё часцей і часцей узнікаюць у сучасных дзетак?  Аўтар расказвае і пра "падводныя камяні" ранняга развіцця дзіцяці.

Больш за 100 гадоў назад Ф.М. Дастаеўскі адзначаў: «Уся педагогіка клапоціцца пра палёгку. Але палёгка не ёсць  развіццё, і нават, наадварот, ёсць атупленне. Дзве—тры думкі, два—тры ўражанні, глыбей перажытыя ў дзяцінстве ўласнымі намаганнямі (калі хочаце, дык і пакутай), правядуць дзіцё значна больш у жыццё, чым самая палегчаная школа, з якой вельмі часта выходзіць ні тое ні сёе, ні добрае, ні злое….»  

А Вы згодны з меркаваннем Ф.М. Дастаеўскага?

13.12.2021 00:11 - 13.12.2021 00:11

свернуть

Правілы фінансавай граматнасці

7 правілаў  фінансавай граматнасці для бацькоў маленькіх дзяцей

(Каб у 25 гадоў грошы не выцякалі праз пальцы)

Адзін з самых жаданых навыкаў, якім хацела б авалодаць большасць людзей, — умець  граматна распараджацца грашамі. Тым часам вучыцца гэтаму лепш з самага дзяцінства.

1. Пазнаёміць дзіця з сямейным бюджэтам

У дзяцей рана ўзнікае жаданне што-небудзь купіць, таму першыя гутаркі пра сямейны бюджэт можна пачынаць у 4 гады, калі дзіцё ўжо ў стане зразумець шмат якія рэчы. Гэта выдатная магчымасць расказаць, што грошы дастаюцца працай.

Пазнаёмце яго з фінансамі сям'і і вытлумачце, якія абавязковыя артыкулы выдаткаў у вас ёсць, што вы робіце з астатняй часткай грошай. З маленькімі дзецьмі найлепей гэта зрабіць на прыкладзе долек апельсіна ці дэталяў Lego, а з падлеткамі можна казаць больш сур'ёзна, расказваючы пра грашовыя траты ў працэнтавых суадносінах. Для дзіцяці гэта знаёмства са сталым жыццём, да якога варта рыхтавацца загадзя.

2. Сачыце за сваёй рэакцыяй на фінансавыя просьбы дзіцяці

Калі на кожную просьбу дзіцяці нешта купіць вы рэагуеце раздражнёна, увесь час кажаце, што не можаце сабе дазволіць такую рэч, бо яна задарагая для вас, то ў яго сфармуецца думка, што грошай вечна не хапае і што яны — самая вялікая каштоўнасць. А яшчэ што мець свае жаданні — гэта дрэнна.

Пачынайце са згоды: дзецям важна ведаць, што іх разумеюць і іх патрэбы ўлічваюць. Вытлумачце, што ў гэтым месяцы выдаткі ўжо распісаны і яго пажадання, на жаль, не ўнеслі. Паспрабуйце дапамагчы дзіцяці знайсці варыянты, каб увасобіць у жыццё яго мару: папрасіць гэта ў падарунак на Новы год; адкладаць; знайсці падобную рэч, але танней; прадаць нешта, чым не карыстаешся. Яму павінна быць зразумела, чаму прадмет няможна набыць цяпер і якая ёсць альтэрнатыва.

3. Усвядомлена рабіце пакупкі з дзіцём

Дзеці часта суправаджаюць нас у паходах у краму, і гэта таксама карысна скарыстаць як магчымасць для фінансавага выхавання. Хоць дзіцё не можа яшчэ набываць тавар самастойна, ён ужо здольны выбіраць. Тлумачце дзіцяці, чаму вы бераце тую ці іншую колькасць тавару, расказвайце, чаму з некалькіх аналагічных тавараў вы абіраеце нешта адно, абмяркоўвайце якасць і кошт, мэтазгоднасць куплі.

Імкніцеся адплачваць на касе наяўнымі грашамі — так дзіцяці лягчэй зразумець тонкасці іх звароту: грошы сканчаюцца, і іх трэба зарабляць ізноў.

4. Выдзяляйце штотыднёва кішэнныя грошы

Кішэнныя грошы могуць з'явіцца ў жыцці дзіцяці ўжо ў 5–7 гадоў. Хай гэта будзе невялікая сума, якую вы зможаце выдаваць яму штотыдзень. Важна, каб гэтымі грашамі ён мог распараджацца па ўласным меркаванні. Вы можаце нешта параіць, але канчатковае рашэнне павінна  быць за дзіцём. Навучыце дзяцей ставіцца да грошай асцярожна: для гэтага, прыкладам, падыдзе скарбонка ці маленькі кашалёк.

Калі сума выдаецца нерэгулярна ці бацькі могуць забраць яе ў кожны момант, то дзеці проста не змогуць зразумець, як кіраваць грашамі, не навучацца стратэгіі. Грошы лепш даваць ці проста так, ці за справы, якія не ўваходзяць у наўпростыя абавязкі дзіцяці. Да прыкладу, працу па хаце, навучанне ў школе і ўсе справы, якія прысутнічаюць у штодзённым жыцці сям'і, не варта «сплачваць»: гэтым вы толькі пагоршыце свае адносіны і зменшыце матывацыю да ведаў.

Першыя эксперыменты з грашамі могуць быць не зусім удалыя, але паступова дзіцё навучыцца распараджацца сродкамі, лічыць здачу, збіраць на важную куплю — ён зразумее, што грошы знікаюць, і будзе да іх ставіцца больш усвядомлена.

5. Гуляйце

Гульня — гэта асноўны спосаб спазнання свету для дзяцей. Паспрабуйце пазнаёміць дзіцё з грашамі праз гульню.

•             «Знайдзі танней». Папрасіце дзіцё знайсці тавар па больш даступнай цане ці паспаборнічайце, хто гэта зробіць хутчэй. Такія навыкі патрэбны ў любым узросце. Хай ён параўнае, што даражэй — свежая садавіна ці кампот? А чаму адны тавары даражэй, а іншыя танней? Абмяркуйце гэта.

•             «Купі сам». Дайце дзіцяці магчымасць зрабіць набыткі самастойна. Вы можаце адправіць яго за набыткамі з невялікім спісам прадуктаў, а самі пачакаць каля касы. Гэта яшчэ і выдатны спосаб усцерагчыся ад капрызаў у краме.

•             Запланаваны бюджэт. Са старэйшымі дзецьмі абмяркуйце, на што трацяцца грошы. Намалюйце на лісце табліцу, пазначце катэгорыі выдаткаў: ежа, адзенне, транспарт, здароўе, гаспадарка, падарункі, забаўкі. Хай дзіцё вызначыць, якія выдаткі да якой катэгорыі ставяцца. Пад канец тыдня падлічыце ўсе выдаткі па катэгорыях і складзіце дыяграму з выдаткамі ў выглядзе слупкоў. Так будзе бачна, на што вы выдаткавалі грошай больш за ўсё, а на што — менш.

•             Пагуляйце ўсёй сям'ёй у «Манаполію» ці іншыя гульні, дзе вам трэба будзе зарабіць грошы і выбраць, як распарадзіцца імі. Абмяркуйце вашы дзеянні.

6. Завядзіце традыцыю дабрачыннасці

Выдатна, калі ў вашай сям'і прыжывецца традыцыя дабрачыннасці. Так дзіцё вучыцца спачуваць і дапамагаць іншым людзям. Гэта могуць быць як падарункі, зробленыя сваімі рукамі, гэтак і нейкія рэчы і грошы. Вы можаце ўсёй сям'ёй прыехаць у дзіцячы дом, хату састарэлых ці перадаць рэчы беднай сям'і: дзіцё будзе рада, што ў гэтым ёсць і яго заслуга, і пачне ўспрымаць фінансы па-іншаму.

7. Дайце дзіцяці магчымасць зарабляць першыя грошы

Чым старэйшае дзіцё, тым больш у яго патрэб, якія патрабуюць пэўных выдаткаў. Вядома, бацькі не абавязаны рэалізоўваць усё з іх, дый дзіцяці не заўсёды гэта можа быць карысна. Заахвочвайце жаданне дзіцяці самастойна зарабляць грошы, падтрымлівайце яго.

Гэта навучыць яго шанаваць грошы, больш усвядомлена ставіцца да набыткаў, сувымяраць свае жаданні і магчымасці, дамагацца мэты. Лепшым выйсцем будзе праца на некалькі гадзін на дзень: яна не павінна замінаць дзіцяці вучыцца і выконваць свае абавязкі па хаце. Можна дапамагчы падабраць яму некалькі варыянтаў падзаробку, каб ён змог зрабіць свой выбар.

 

Выкарыстаны матэрыялы сайта adme.ru.

13.12.2021 00:14 - 13.12.2021 00:14

свернуть