Жыву ў Беларусі і тым ганаруся

Дзяржаўныя сімвалы

Дзяржаўны герб 

Дзяржаўны герб уяўляе сабою размешчаны ў срэбным полі залаты контур Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, накладзены на залатыя прамені ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Уверсе поля знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева – кветкамі лёну. Вянок тройчы перавіты з кожнага боку чырвона-зялёнай стужкай, у сярэдняй частцы якой у аснове Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь у два радкі золатам зроблены надпіс «Рэспубліка Беларусь».

Дзяржаўны сцяг 

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй - чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй - зялёнага колеру ў 1/3 шырыні флага. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, якое складае 1/9 даўжыні флага. Стаўленне шырыні сцяга да яго даўжыні - 1:2. Сцяг мацуецца на дрэўку (флагштоку), якое афарбоўваецца ў залацісты (охра) колер.

Пры цырымоніях і іншых урачыстых мерапрыемствах Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь выкарыстоўваецца з наканечнікам ромбападобнай формы з выявай пяціканцовай зоркі, аналагічнай яе выяве на Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь. Наканечнікі вырабляюцца з металу жоўтага колеру.

Дзяржаўны гімн

Дзяржаўны гімн  уяўляе сабою музычна-паэтычны твор, што выконваецца ў выпадках, прадугледжаных законам Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2004г. «Пра дзяржаўныя знакі Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі.

Тэкст Дзяржаўнага гімна.

13.12.2021 00:04 - 26.04.2024 15:06

свернуть

Знакамітыя асобы Беларусі

Многія вядомыя людзі – ад святых сярэдневякоўя да лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцы Беларусі

Вядомыя гістарычныя асобы Беларусі

Барбара Радзівіл
Вялікая княгіня, каралева Польшчы.

Леў Сапега
Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.

Тадэвуш Касцюшка
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка нарадзіўся 4 (?) лютага 1746 года ў фальварку Мерачоўшчына каля г.Косава Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Вучыўся ў калегіуме піяраў у Любяшове, Варшаўскім кадэцкім корпусе, Парыжскай акадэміі. Вывучаў артылерыю, архітэктуру, фартыфікацыі, мовы, быў слухачом Акадэміі жывапісу і скульптуры.

У 1775 годзе выехаў у Парыж. У 1776-1773 г. добраахвотна ўдзельнічаў у вайне за незалежнасць ЗША. Служыў вайсковым інжынерам, будаваў фартыфікацыі пад Саратогай, кіраваў узвядзеннем найвялікшай цытадэлі ва Уэст-Пойнце. Кангрэс ЗША надаў Касцюшку званне брыгаднага генерала. У 1784 г. вярнуўся на радзіму, гаспадарыў у радавым маёнтку Сяхновічы. У 1789 г. прызначаны генерал-маёрам у кароннае войска. Удзельнічаў у ваенных дзеяннях супраць Таргавіцкай канфедэрацыі 1792г. ( саюз магнатаў Рэчы Паспалітай супраць прагрысіўных рэформ чатырохгадовага сейма 1788-1792г.г.). Як камандзір дывізіі ў армііі Ю.Панятоўскага вызначыўся ў бітве пад Дубенкай. Узнагароджаны ордэнам "Віртуці Мілітары" з наданнем чына генерал-лейтэнанта. У 1794 г. аб'яўлены галоўнакамандуючым узброенымі сіламі паўстання, даў прысягу на вернасць яму і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць межаў дзяржавы, усталчванне народаўладдзя і ўсеагульную свабоду. Выдаў Паланецкі ўніверсал (заканадаўчы акт пра вызваленне сялянад прыгоннай залежнасці). Імкнуўся надаць паўстанню агульнанацыянальны, дэмакратычны характар, аднак яго намер зрабіць уступкі сялянству сустрэў супраціўленне шляхты. У бітве пад Мацяёвіцамі Касцюшка быў паранены, узяты ў палон і зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць (Пецярбург). Пасля вызвалення ( 1796) з'ехаў у ЗША, у 1798г. вярнуўся ў Еўропу.

Памёр Тадэвуш Касцюшка 15 кастрычніка 1817 г. у Швейцарыі. У былой езуіцкай царкве Золатурна адбылося першае пахаванне знакамітага беларуса. Яго ўнутраныя органы знаходзяцца на могілках у Цухвіле, а сэрца было перавезена (1927г) у Варшаву (капліца каралеўскага палаца). З 1818г. цела Тадэвуша Касцюшкі пакоіцца ў саборы Станіслава і Вацлава на Вавелі ў Кракаве. Помнікі яму пастаўлены ў Беларусі ( Мінск, вёска Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна, урочышча Мерачоўшчына), Польшчы, Швейцарыі, ЗШа і іншых краінах. Яго імем названа самая высокая гара ў Аўстраліі, адна з акруг штата Індыяна, горад у штаце Місісіпі, астравы на Алясцы, мост у Нью-Ёрку (усе-ЗША), курган у Кракаве. Музеі Тадэвуша Касцюшкі ёсць у Швейцарыі І ЗША. Музей-сядзіба Касцюшкі створаны ў Мерачоўшчыне. Яго імем названы вуліцы ў Гродна, Брэсце, Косаве, Баранавічах, Жабінцы,, Івацэвічах, Лідзе, Лунінцы. У Беларусі, Польшчы, ЗША былі выпушчаны некалькі паштовых марак у яго гонар, а ў Польшчы - залатая манета.

Годам памяці Тадэвуша Касцюшкі ЮНЕСКА быў абвешчаны 2017 год.

Вядомыя вучоныя з Беларусі

Ігнат Дамейка
Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.

Іван (Ян) Чэрскі
Знакаміты вучоны-географ, геолаг, даследчык Сібіры, імем якога названы шэраг геаграфічных аб'ектаў. Нарадзіўся ў маёнтку Свольна Віцебскай губерні ў 1845 годзе.
 
Мікалай Судзілоўскі (псеўданім Нікалас Русель)
Этнограф, географ, хімік, біёлаг, урач-генетык, рэвалюцыянер-народнік, першы прэзідэнт сената Гавайскіх астравоў. Нарадзіўся ў 1850 г. у Магілёве ў збяднелай дваранскай сям'і. З 1892 года жыў на Гаваях, дзе адстойваў правы карэнных жыхароў.

Аляксандр Чыжэўскі
Нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці ў 1897 годзе. Прызнаны вучоны, які вывучаў біялагічнае ўздзеянне Сонца і Сусвету, у тым ліку суадносіны сонечнай актыўнасці з перыядамі войнаў у гісторыі чалавецтва.

Соф'я Кавалеўская
Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі паходзіць са шляхецкага беларускага роду. Дзяцінства правяла ў маёнтку Палібіна Віцебскай губерні, а ў 18 гадоў заключыла фіктыўны шлюб, каб паехаць за мяжу і займацца навукай. Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.

Павел Сухі
Авіяканструктар, вынаходнік, адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі, аўтар паўсотні арыгінальных канструкцый самалётаў, больш за трыццаць з якіх былі пабудаваны і выпрабаваны. Нарадзіўся ў 1895 г. у горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці.

Міхаіл Высоцкі
Выдатны вучоны і канструктар, пад кіраўніцтвам якога ствараліся лепшыя аўтамабілі МАЗ, на працягу дзесяцігоддзяў генеральны канструктар па аўтамабільнай тэхніцы Беларусі. Аўтар 134 вынаходстваў і 17 патэнтаў. Герой Беларусі (2006). Нарадзіўся ў в. Семежава Мінскай вобласці (1928).

 

Жарэс Алфёраў
Нарадзіўся ў Віцебску ў 1930 годзе. Алфёраў удастоены Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе.

 

Вядомыя касманаўты з Беларусі

Пётр Клімук
Пётр Клімук, першы беларускі касманаўт, вучоны ў галіне тэхнічных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Камароўка Брэсцкага р-на ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў складзе экіпажаў касмічных караблёў і арбітальных комплексаў, правёў у космасе 78,76 сутак.

Уладзімір Кавалёнак
Уладзімір Кавалёнак, беларускі касманаўт, вучоны ў галіне ваенных навук, двойчы Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў в. Белае Мінскай вобласці ў 1942 годзе. Ажыццявіў тры палёты ў космас у якасці камандзіра экіпажа, правёў у космасе 216,38 сутак, у тым ліку ў адкрытым космасе 2,3 гадзіны.

Алег Навіцкі
Першы беларускі касманаўт, які ўзначаліў у 2013 годзе экіпаж 34-й міжнароднай экспедыцыі на МКС. Алег Навіцкі нарадзіўся ў 1971 годзе ў г. Чэрвень Мінскай вобласці. Да паступлення ў атрад касманаўтаў служыў ваенным лётчыкам, ветэран баявых дзеянняў, узнагароджаны медалямі Міністэрства абароны РФ.

Вядомыя ў мастацтве беларусы

Марк Шагал
Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.

Леон Бакст
Праслаўлены тэатральны мастак і сцэнограф, дэкаратар і мадэльер, партрэтыст і майстар станковага жывапісу, адзін з заснавальнікаў знакамітага аб'яднання "Свет мастацтва". Лейб-Хаім Розенберг нарадзіўся ў 1866 годзе ў Гродне, а з першымі поспехамі ўзяў у якасці псеўданіма скарочанае  прозвішча бабулі (Бакстэр). Сусветную вядомасць Леон Бакст заваяваў дзякуючы сумеснай рабоце з Сяргеем Дзягілевым, па запрашэнні якога  бліскуча аформіў пастаноўкі легендарных "Рускіх сезонаў" у Парыжы.

Напалеон Орда
Мастак, кампазітар, ураджэнец в. Варацэвічы Пінскага павета. Стварыў больш за тысячу эскізаў збудаванняў Беларусі, Літвы, Польшчы, Францыі, якія з'яўляюцца каштоўнай крыніцай для гісторыкаў архітэктуры і рэстаўратараў Еўропы. У 2007 годзе 200-годдзе з дня нараджэння Н. Орды было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Іван Хруцкі
Нарадзіўся ў мястэчку Ула Лепельскага павета Віцебскай губерні. Выдатны мастак, які распрацаваў уласны тып нацюрморта ў спалучэнні з партрэтам. 200-годдзе з дня нараджэння Івана Хруцкага ў 2010 годзе было ў календары памятных дат ЮНЕСКА.

Луіс Барт Маер
Нарадзіўся ў Мінску ў 1885 годзе. Кінематаграфіст Луіс Барт Маер найбольш вядомы як адзін з заснавальнікаў галівудскай кінастудыі "Метра-Голдвін-Маер", а таксама амерыканскай Акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук. Менавіта Маер прапанаваў штогод уручаць прэмію "Оскар".

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Пісьменнік, заснавальнік новай беларускай літаратуры і прафесійнай драматургіі, стваральнік першага беларускага тэатральнага калектыву, акцёр. У 2008 годзе 200-годдзе з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча было ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Міхаіл Савіцкі
Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы Міхаіла Савіцкага атрымалі сусветную вядомасць. Нарадзіўся ў в. Звянячы Віцебскай вобласці (1922). Герой Беларусі (2006).

Гаўрыла Вашчанка
Народны мастак Беларусі, жывапісец і педагог. "Чалавек года-92" і "Чалавек ХХ стагоддзя" (1993) па прызнанні Міжнароднага біяграфічнага цэнтра Кембрыджа. "Чалавек года-94" па версіі Амерыканскага біяграфічнага інстытута. Нарадзіўся ў в. Чыкалавічы Гомельскай вобласці (1928).

Васіль Быкаў
Быкаў Васіль Уладзіміравіч, беларускі празаік, драматург, публіцыст. Нарадзіўся ў 1924 годзе ў в. Бычкі Віцебскай вобласці. Народны пісьменнік Беларусі (1980). У 1990-1993 гг. – прэзідэнт аб’яднання беларусаў свету "Бацькаўшчына".

Святлана Алексіевіч
Беларуская пісьменніца і журналіст, аўтар кніг "У вайны не жаночы твар", "Апошнія сведкі", "Цынкавыя хлопчыкі", "Зачараваныя смерцю", "Чарнобыльская малітва", "Апошнія сведкі. Сола для дзіцячага голасу", "Час сэканд хэнд". У 2015 годзе Святлана Алексіевіч названа лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры: "за яе шматгалосую творчасць – помнік пакутам і мужнасці ў наш час". 

Уладзімір Мулявін
Яркі выканаўца, кампазітар і аранжыроўшчык, збіральнік беларускага фальклору, стваральнік легендарнага ансамбля "Песняры" (1970), які многія гады быў адным з самых папулярных у Савецкім Саюзе. Народны артыст БССР і СССР, кавалер ордэна Францыска Скарыны (2001). Імя Уладзіміра Мулявіна, які стаў беларусам па духу, а не па нараджэнні, увекавечана на Алеі зорак у Маскве (2001) і сталіцы "Славянскага базару" Віцебску.

 

Вядомыя палітыкі з Беларусі

Іосіф Гашкевіч
Дыпламат, навуковец-усходазнавец, падарожнік, першы консул Расійскай Імперыі ў Японіі і аўтар першага ў свеце японска-рускага слоўніка. Імем Гашкевіча названыя апісаныя ім віды насякомых і заліў у Паўночнай Карэі (Чосанман). Нарадзіўся ў 1814 г. у Рэчыцкім павеце (Гомельская вобласць). 200-годдзе з дня нараджэння І.Гашкевіча ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.

Міхал Клеафас Агінскі
Дыпламат, палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Касцюшкі, таленавіты кампазітар. Знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай" ён напісаў у радавой сядзібе Агінскіх у Залессі (Гродзенская вобласць). 250-годдзе з дня нараджэння М. К. Агінскага ўключана ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА на 2014-2015 гг.

Хаім Вейцман
Нарадзіўся ў Беларусі ў вёсцы Моталь (зараз Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць) у 1874 годзе. Хаім Вейцман быў выдатным хімікам, чытаў лекцыі ў Швейцарыі і Вялікабрытаніі. Як актыўны сіяніст ён быў выбраны першым прэзідэнтам Дзяржавы Ізраіль (1949) і заставаўся на гэтай пасадзе да самай смерці (1952).

Андрэй Грамыка
Дыпламат, у 1957-1985 гг. міністр замежных спраў СССР. Узначальваў савецкую дэлегацыю на канферэнцыі па стварэнню ААН, распрацоўваў Статут арганізацыі. Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Старыя Грамыкі (Веткаўскі раён Гомельскай вобласці).

Знакамітыя асветнікі Беларусі

Францыск Скарына
Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.

Святая Ефрасіння
Полацкая князёўна. Нарадзілася ў XII стагоддзі. Стала манашкай у 12 гадоў і правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Памерла ў час паломніцтва ў Іерусалім, яе мошчы вернуты ў Беларусь у 1910 годзе. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.

Чэмпіёны з Беларусі

Аляксандр Мядзведзь
Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.

Вольга Корбут
Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.

Віталь Шчэрба
Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША). 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША). Чэмпіён Універсіяд (1993, 1995). Лепшы спартсмен свету за 10-годдзе (1991–2000).

Ігар Макараў
Макараў заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Юлія Несцярэнка
Несцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.

Максім Мірны
Максім Мірны – самы вядомы тэнісіст Беларусі, які заваяваў серыю міжнародных узнагарод у парным разрадзе і вывеў беларускую зборную на лепшае месца за ўсю яе гісторыю на Кубку Дэвіса.

Вікторыя Азаранка
Знакамітая беларуская тэнісістка, пераможца найбуйнейшых сусветных турніраў, алімпійская чэмпіёнка. У студзені 2012 года Вікторыя Азаранка ўпершыню ў кар'еры ўзначаліла рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). На Алімпіядзе-2012 у Лондане заваявала золата ў міксце (у пары з Максімам Мірным) і бронзу ў адзіночным разрадзе.

Дар'я Домрачава
Чатырохразовая чэмпіёнка, сярэбраны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, двухразовая чэмпіёнка свету, пераможца і прызёр этапаў Кубка свету, заслужаны майстар спорту, Герой Беларусі. Па версіі прэміі Biathlon Award беларуская спартсменка названа лепшай біятланісткай 2010 года.

Аляксей Грышын
Фрыстайліст, які прынёс Беларусі першае ў гісторыі незалежнай дзяржавы золата зімовых Алімпійскіх гульняў (Ванкувер-2010), бронзавы прызёр Алімпіяды ў Солт-Лэйк-Сіці (2002).

Сяргей Мартынаў
"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.

Руслан Салей
Адзін з лепшых гульцоў у гісторыі беларускага хакея, капітан нацыянальнай зборнай. Руслан Салей першым з айчынных майстроў клюшкі дайшоў да фіналу Кубка Стэнлі.

Крыніца:"Belarus.by"

12.12.2021 23:53 - 12.12.2021 23:53

свернуть

Лагойшчына мая

Люблю Лагойск


Люблю Лагойск, калі ён сніць

Блакітны сон пад спелай поўняй,

Люблю, як ціха парк шуміць
I шэпча Гайне штось чароўнай.

Яны разважна, па-старэчы,
Апавядаюць наваколлю
Пра даўніну, расстанні, стрэчы…
Люблю ж Лагойск на золку болей!

Люблю з Паненскае гары
Агледзець наш абсяг бясконцы,
Ўдыхнуць паветра ў бары,
Адчуць, як елкі будзіць сонца.

Люблю, як чырванню заранак
Убярэ спачылую зямлю,
Як росны, ядраны світанак
Ўручае позву новадню.

Як дзень рупліва закіпае
I сходу ўраз бярэ размах,
Без стуку й грукату трамваяў
Жыццё успыхвае ў дамах.

Ляцяць да нас на шчасце знічкі.
Прыгожыць стол наш бохан жытні.
Люблю лагойскія крынічкі,
Люблю Лагойск наш старажытны.

Мікола Ляшчун

У старажытным гарадку над Гайнаю

У старажытным гарадку над Гайнаю,
Ля зруйнаванай кляштарнай сцяны,
Я думаю, як дзіка, як нядбайна мы
Парою ставімся да старыны.

Чым ганарьцца перад светам варта нам,
Чым даражыць павінен чалавек, —
Ірвём, грызём, руйнуем экскаватарам —
Тэхнічны, балазе, дваццаты век!

Гісторыю трымаюць у пашане ўсе.
Навошта ж безаглядна так наўсцяж
Мы разбурыць мінулае спяшаемся,
Як бы яно — галоўны вораг наш?

Хіба не з працы гаратліўцаў-прадзедаў
Яно вякамі паўставала тут?
Чаму ж няўдзячна гэтак абакрадзена
Зямная памяць іх зямных пакут?

Асцеражней, таварыш, са святынямі.
Чым замяніць іх думаеш, скажы?
Страшней за ўсё, як робяцца пустьшамі.
Палеткі плодныя людской душы.

Ніл Гілевіч

Гайна (верш)

Стаю над табою і ў думках чытаю
Былога ўспаміны, што блудзяць з вадой.
Здаецца, мне хвалі старонкі гартаюць
Вялікае мудрае кнігі тваёй.

Калісьці тут шлях пралягаў, што быў званы
«З варагаў у грэкі», праз горы, палі.
Па гладзі рачной караблёў караваны
У краіны далёкія з грузам ішлі.

А колькі ты зведала бітваў суровых
I колькі праліта крыві было тут,
Што аўтар славутага нашага «Слова»,
Не мог не ўславіць цябе, мілы кут,

Прышчуру я вочы. Стаюся і бачу:
Кіпіць, не змаўкаючы, суткамі бой.
I князь Усяслаў на кані сваім скача
З дружынай харобрай і мужнай сваёй.

Тут нашыя продкі, як львы, баранілі
Цябе, мой народзе, ад прышлых к нам зграй,
Мячамі бязлітасна ворага білі
I адстаялі пакутны наш край.

Для нас, лагайчан, не з’яўляецца тайнай,
Што Янка Купала тут часта блукаў.
Сябе верабейкам, узросшым над Гайнай,
Не тоячы гонару, колісь назваў.

О, Гайна! Хай вечна жыве і лунае
Нямеркнучы дух пары даўняе той…
Стаю над табою і ў думках чытаю
Былога ўспаміны, што блудзяць з вадой.

Барыс Сасноўскі

iFrame

 

 

iFrame

iFrame

12.12.2021 23:36 - 12.12.2021 23:44

свернуть

Смак беларускай мовы

 

12.12.2021 23:46 - 12.12.2021 23:46

свернуть

Наш сайт для дзетак "Роднай мовы - гук чароўны"

Хто забыў сваіх продкаў - сябе губляе, хто забыў сваю мову - усё згубіў.

(Уладзімір Караткевіч)

Пяшчо-о-ота, мі-і-іласць, натхне-е-енне... Паводле даследаванняў ЮНЕСКА, беларуская мова з’яўляецца самай мілагучнай пасля італьянскай.

Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў!

Ці думалі вы, чаму ў беларусаў столькі песень? Аказваецца, уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Гэта яны зрабілі беларускую мову ці не самай песеннай. Ёй няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці.

Родная мова – гэта не толькі сродак зносін, жывая повязь пакаленняў, але і душа народа, люстэрка духоўнага жыцця. Кожны народ як найвялікшы скарб шануе родную мову, бо пакуль жыве мова, жыве сам народ, гэта як карані, якія трымаюць яго.

Кожны з нас мае магчымасць захаваць яе для нашчадкаў. Дзеля гэтага не трэба грошай або фізічных намаганняў, дастаткова размаўляць і думаць на ёй кожную хвіліну свайго жыцця і вучыць гэтаму дзетак.

 А каб гэта лягчэй атрымлівалася – зазіріце на наш сайт “Роднай мовы – гук чароўны”, дзе мы сабралі для вас казкі, мультфільмы, чытанкі-маляванкі на беларускай мове.

І памятайце заўсёды словы нашага славутага земляка Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму - на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае - гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць - калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны - гэта родная мова”.

 

12.12.2021 23:48 - 12.12.2021 23:49

свернуть

Віртуальныя экскурсіі

У наш час інфармацыйных тэхналогій для таго, каб пазнаёміцца з адметнымі мясцінамі іншага горада ці нават краіны, дастаткова мець гаджэт з выхадам у інтэрнэт. А сусветная павуціна даставіць вас у выбранае месца. Мы ж запрашаем вас, наведвальнікі нашага сайта, выправіцца ў падарожжа па выбітных мясцінах нашай любай Радзімы, пазнаёміцца глыбей з гісторыяй Беларусі, адчуць хараство нашага краю!

ВИРТУАЛЬНЫЕ МУЗЕИ:

Виртуальный тур по Белорусскому государственному музею истории Великой Отечественной войны

Мемориальный комплекс "Брестская крепость -герой"

Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Брестская крепость-герой"

Мемориальный комплекс "Хатынь"

Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Хатынь"

Виртуальный тур по мемориальному комплексу "Курган Славы"

Виртуальный тур по музею Ружанского дворцового комплекса Сапегов. Ружаны

ВИРТУАЛЬНЫЕ ЭКСКУРСИИ:

Виртуальный тур по многопрофильному культурно-спортивному комплексу "Минск-Арена"

Виртуальный тур по национальной библиотеке Республики Беларусь

Виртуальный тур по Несвижскому замку

Виртуальный тур по дворцу Монюшко-Ваньковичей. Смиловичи

Виртуальный тур по усадьбе Любанских в Лошицком парке. Минск

 - Виртуальный тур по Гольшанскому замку

Виртуальный тур по усадьбе Чапских. Прилуки

 - Виртуальный тур по часовне-усыпальнице Вишневских. Мал.Борздынь

Виртуальный тур по усадьбе Друцких

-Любецких. Новое поле

Виртуальный тур по Кревскому замку

Замковый комплекс "Мир"

Виртуальный тур по замковому комплексу "Мир"

Белорусский государственный музей народной культуры и быта "Строчицы"

Виртуальные туры по Беларуси

Виртуальный тур по Чернобылю и Припяти

Глобус Беларуси

МУЗЕИ:

-Музейный комплекс старинных народных ремесел и технологий "Дудутки"

Государственный литературно-мемориальный музей Якуба КоласаМузей Марка Шагала 

Дом-музей Элизы Ожешко

Дом-музей Адама Мицкевича

ИСКУССТВО БЕЛАРУСИ:

Национальный художественный музей Республики Беларусь

Художественная галерея "Беларт"

Галерея мастацтва

12.12.2021 23:51 - 12.12.2021 23:51

свернуть

Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі

Беларусь увайшла ў склад ЮНЕСКА ў 1954 годзе і на працягу многіх гадоў падтрымлівае з гэтай міжнароднай арганізацыяй плённыя, дынамічныя адносіны. З дапамогай ЮНЕСКА ў нашай краіне рэалізуецца мноства цікавых праектаў у сферы адукацыі, навукі, інфармацыі, камунікацый і, безумоўна, культуры.

У кастрычніку 1988 г. Беларусь далучылася да Канвенцыі па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятай ЮНЕСКА ў 1972 г. І сёння ўжо 4 аб'екты, якія знаходзяцца на тэрыторыі нашай краіны, уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Першым з іх у 1992 годзе стаў Нацыянальны парк "Белавежская пушча" (аб'ект прыроднай спадчыны) – унікальны запаведны лес Еўропы, які ахоўваецца яшчэ з XIV стагоддзя.

У 2000 годзе ў Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўвайшоў пабудаваны ў пачатку XVI стагоддзя замкавы комплекс "Мір". Архітэктура, якая спалучае готыку, барока і рэнесанс, зрабіла яго адным з самых прыгожых замкаў Еўропы.

Яшчэ два аб'екты Беларусі папоўнілі Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2005 годзе. Гэта "Архітэктурна-культурны комплекс рэзідэнцыі Радзівілаў у Нясвіжы" і пункты геадэзічнай Дугі Струвэ.

Палац у Нясвіжы на працягу стагоддзяў быў рэзідэнцыяй адной з найбагацейшых і ўплывовых дынастый Еўропы – Радзівілаў. А сёння прыгожы адрэстаўрыраваны замак – Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" – з'яўляецца візітнай карткай Беларусі.

Сусветна вядомае геадэзічнае збудаванне – Дуга Струвэ – злучала 265 пунктаў у 10 краінах свету: Нарвегіі, Швецыі, Фінляндыі, Расіі, Эстоніі, Літве, Латвіі, Беларусі, Украіне і Малдове. Паводле гістарычных звестак, у Беларусі было 34 пункты: 20 захавалася, а пяць з іх, абсталяваныя спецыяльнымі знакамі, увайшлі ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Аб'екты, прадстаўленыя ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА

Архітэктурны ансамбль праспекта Незалежнасці ў Мінску прэтэндуе на статус аб'екта Спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў складзе транснацыянальнай намінацыі з папярэдняй назвай "Сацыялістычная пасляваенная архітэктура ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы".

Сусветная нематэрыяльная культурная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі

Беларусь і беларусы ў календары памятных дат ЮНЕСКА

  • 200-годдзе з дня нараджэння вучонага, геолага Ігната Дамейкі (2002)
  • 200-годдзе з дня нараджэння мастака і кампазітара Напалеона Орды (2007)

  • 200-годдзе з дня нараджэння паэта, драматурга і акцёра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (2008)

  • 600-годдзе запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы (2009)

  • 200-годдзе з дня нараджэння мастака Івана Хруцкага (2010)

  • 1150-годдзе першага згадвання ў летапісах горада Полацка (2012)

  • 200-годдзе з дня нараджэння вучонага і дыпламата Іосіфа Гашкевіча (2014)

  • 250-годдзе з дня нараджэння палітычнага дзеяча, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага (2015)

  • 150-годдзе з дня нараджэння жывапісца, тэатральнага мастака, дэкаратара і мадэльера Льва Бакста (2016)

  • 500-годдзе беларускага кнігадрукавання (2017)

  • 300-годдзе з дня нараджэння Саламеі Рэгіны Русецкай (1718-1763) (Беларусь пры падтрымцы Літвы, Польшчы і Расіі) (2018)

  • 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі  (1819-1872), кампазітара, дырыжора і выкладчыка (Польшча, Беларусь і Літва пры падтрымцы Латвіі і Румыніі) (2019)

  • 150-годдзе з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца (1870-1936 гг.), мастака-пейзажыста, графіка, тэатральнага дэкаратара, педагога (Беларусь і Польшча пры падтрымцы Літвы і Расіі) (2020)

Узнагароды ЮНЕСКА

Медаля ЮНЕСКА "5 кантынентаў" удастоены:

Медаля ЮНЕСКА "Віктар Гюго" ўдастоены:

12.12.2021 23:56 - 12.12.2021 23:58

свернуть

Беларусь сінявокая

Беларусь нездарма называюць сінявокай. На яе тэрыторыі знаходзіцца больш за 11 тысяч азёр. Дзіўны яшчэ і той факт, што вялікая частка азёр Беларусі ўстварылася ў выніку растайвання Валдайскага ледніка. Гэта падзея адбылася 12 тысяч гадоў таму назад. З тых часоў шмат вады выцекла. Цяпер больш за ўсё вадаёмаў знаходзіцца на поўначы і на паўднёвым захадзе краіны - гэтую мясцовасць называюць Беларускім Паазер'ем. Самыя знакамітыя азёры Беларусі - Нарач, Дрывяты, Чарвонае, Свіцязь ды іншыя.

Самае вялікае возера - Нарач. Яго плошча - амаль 80 кв.км.

Возера Нарач в Минске

Любімае месца адпачынку беларусаў і гасцей нашай краіны: купацца ў ім можна 100 дзён у годзе, бо возера неглыбокае (менш за 10 метраў) і вада добра выграваецца. Уздоўж берага, ля самай вады размешчаны шматлікія базы адпачынку, у тым ліку знакаміты дзіцячы лагер «Зубраня». 
У водах Нарачы жыве вугор, тут яго здабываюць, а супольнасць вугроў называюць «статкам». У возеры гэтая каштоўная рыба жыве 5–20 гадоў, потым сыходзіць у мора і адпраўляецца на нераст у Саргасава мора.
Берагі Нарачы – адзінае месца ў Беларусі, дзе гняздуецца рэліктавы від качак – сярэдні савук.
Пра гэта дзіўнае возера ходзіць шмат легенд. Адна з іх пра дзяўчыну Нару, якая кінулася ў возера, страціўшы каханага і не пажадаўшы выйсці замуж за нялюбага. Па іншай версіі, Нарач – гэта люстэрка, якое выпала з рук закаханай дзяўчыны, і да таго падобнае. Але ўсе легенды апавядаюць пра каханне, «выбранніца» па-беларуску – «нарачоная». Магчыма, адсюль і назва возера, і яго прыгажосць, і за гэта мы яго любім.

Самае глыбокае возера Беларусі знаходзіцца ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, але называецца яно Доўгім.

Возера Доўгае в Минске

Яго глыбіня – 53,7 метра, а шырыня амаль у 20 разоў менш даўжыні, таму яно і «Доўгае».
Возера акружаюць высокія, 200 і больш метраў, стромкія схілы, яно як быццам знаходзіцца ў цясніне. Сонечныя прамяні не могуць пракрасціся глыбока, таму вада ў возеры халодная, нават летам.
Возера ледавіковага паходжання, яно ўтварылася прыкладна 20 тысяч гадоў таму, і з тых часоў у возеры Доўгім жыве рэліктавы рачок. Ён прыплыў з Паўночнага Ледавітага акіяна і затрымаўся на некалькі тысяч гадоў. Рачок сілкуецца аднаклетачным багавіннем і тым самым ачышчае ваду.
Возера Доўгае не падыходзіць для купання, але яно вельмі папулярна сярод дайвераў.

Самае чыстае возера - Глыбокае. Амаль на 10 метраў праглядваецца дно ў гэтым возеры. Практычна па празрыстасці яму не саступаюць Браслаўскія азёры.

Браслаўскія азёры в Минске

Унікальная водная сістэма з парадку 50 азёр, злучаных паміж сабой, як каштоўныя каралі, пратокамі і ручаямі. Найбольш вядомыя і наведвальныя з азёр: Дрывяты, Снуды, Струста, Недрава, Богінскае.
Браслаўскі край славіцца сваімі легендамі і паданнямі. Пра кожнае з азёр можна знайсці якое-небудзь цікавае і рамантычнае апавяданне. Напрыклад, пра заліў у возеры Недрава, які названы імем Святой Тарэзы. Пра возера Струста і востраў Шова на ім, пра паходжанне назваў азёр Паўднёвы і Паўночны Волас. Азёры знаходзяцца на тэрыторыі нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры». Калі ты прыедзеш туды на экскурсію, то даведаешся разгадкі старажытных легенд і не толькі. Тут жывуць рэдкія жывёлы, уключаныя ў Чырвоную кнігу Беларусі. У азёрах водзіцца шмат рыб: судак, вугор, шчупак і інш., а ў возеры Паўднёвы Волас параўнальна нядаўна, у 2010 годзе, былі выяўлены чатыры віды рэліктавых ракападобных: палазея, пантапарэя, мізіда, лімнакаланус.

Самыя прыгожыя азёры - Сінька і Зялёнка. Гэта знакамітыя мелавыя кар'еры пад Гродна, тыя самыя "беларускія Мальдывы".

За дзівоснае блакітнае адценне вады яны і патрапілі ў топ самых-самых азёр Беларусі. Пераканайцеся самі! Толькі памятайце: нягледзячы на незямную прыгажосць, вада ў іх тэхнічная, схілы абрывістыя і дно няроўнае, таму купацца там забаронена.

Самае легендарнае возера — Свіцязь. Насамрэч, Беларусь — вельмі містычная краіна, таму нядзіўна, што ў ёй існуе мноства легенд пра азёры. Натхніўшыся гісторыяй пра Свіцязь, знакаміты паэт Адам Міцкевіч нават стварыў аднайменную паэму.

Возера Свіцязь  в МинскеВозера знаходзіцца практычна ў цэнтры Навагрудскага ўзвышша, у 22 кіламетрах ад старажытнага Навагрудка. Возера амаль ідэальнай круглай формы. Крышталёва чыстая вада, дубы-гіганты на маляўнічых берагах навяваюць легенды пра тысячагадовыя загадкі возера. Гэта самае загадкавае з азёр Беларусі. Вада ў ім мяккая і чыстая, у яснае надвор’е праглядаецца дно нават на вялікай глыбіні. Паводле легенд Свіцязі, у ціхую ноч можна ўбачыць брук зніклага горада, які належыў князю Тугану. Горад пайшоў пад ваду разам з жыхарамі, якія замест жыцця ў няволі выбралі смерць.
Плошча возера 2,2 кв. км, а глыбіня складае каля 15 метраў. З возера выцякае рака Сваротва, і ў ім ёсць некалькі крыніц. Выявіць іх можна толькі зімой па месцах, дзе вада ніколі не замярзае. На берагах Свіцязі можна сустрэць рэдкія расліны, такія як лабелія Дортмана. Але самым загадкавым здаецца пражыванне тут рэдкага малюска – планарбіс стэльмахтыкус, вядомага толькі для азёр Францыі, Бельгіі і Германіі. І яшчэ ў возеры выяўлена рэдкая раслінная форма тэтрадыніум яванікум, якая характэрная толькі для далёкага вострава Ява. Вось такое загадкавае і цудоўнае беларускае возера Свіцязь.

 

 

iFrame

 

Хоць Беларусь і называюць сінявокай, , але азёр ў ёй менш, чым рэк (іх налічваецца 20800). Рэкі ўпадаюць у басейны двух мораў – Чорнага і Балтыйскага. У краіне перасякаюцца Дняпро, Нёман і Дзвіна, і менавіта тут пралягаў у старажытнасці знакаміты шлях гандлю «з вараг у грэкі».

Дняпро – самая буйная па даўжыні, шырыні і паўнаводнасці рака Беларусі. Працягласць у межах нашай краіны 700 кіламетраў з 2 145 кіламетраў яе агульнай даўжыні.

Самая доўгая рака ў Беларусі – Днепр

Пачынаецца рака на Валдайскім узвышшы і ўпадае ў Чорнае мора. Такім чынам, Дняпро нясе свае воды па тэрыторыі трох дзяржаў: Расіі, Беларусі і Украіны. У назвы «Дняпро» былі імёны-папярэднікі: «Барысфенам» яшчэ ў V стагоддзі яго назваў старажытнагрэчаскі вучоны Герадот, была і больш позняя славянская назва – «Славуціч». Правы бераг Дняпра круты і абрывісты, левы – наадварот, нізкі і спадзісты. Рэчышча ракі на ўсім працягу рознае: то звілістае з лукавінамі, перакатамі і мелямі, то роўнае са спокойнай, мернай плынню. Шырыня ад некалькіх метраў у вытоку, ад 60 да 120 метраў у сярэднім цячэнні і да 10 кіламетраў пры ўпадзенні ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора, а глыбіня – ад 4 да 19 метраў. Па Дняпры праходзіў водны шлях «з варагаў у грэкі», які звязваў Балтыйскае (Варажскае) мора з Чорным (Рускім). Дняпро і сёння суднаходны, Агінскі канал злучае Дняпро з басейнам Нёмана, а Дняпроўска-Бугскі – з басейнам Буга. На маляўнічых берагах Дняпра спрадвеку сяліліся людзі, продкі беларусаў. У вярхоўях жылі крывічы, паміж Дняпром і Сожам – радзімічы, паміж Дняпром і Прыпяццю – дрыгавічы. На дняпроўскіх берагах размешчаны гарады Магілёў, Орша, Шклоў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца. І кожнаму населенаму пункту гэтая магутная рака надае адмысловае зачараванне і задае рытм жыцця, незалежна ад таго, горад стаіць на яе берагах або невялікая вёсачка.

Самая кароткая рака - Скема. Бярэ яна свой пачатак у возеры Мястра, а праз 200 метраў ужо яе вусце — возера Нарач. Звілістыя берагі, парослыя трыснягом, чыстая вада робяць яе прывабнай для турыстаў і байдарачнікаў.

 

Самая чыстая рака - Заходняя Дзвіна. Другая ў Беларусі па працягласці рака пасля Дняпра. Агульная яе даўжыня 1 020 кіламетраў, у межах краіны 338 кіламетраў. Пачынаецца на Валдайскім узвышшы, працякае «транзітам» па беларускай тэрыторыі, перасякае Латвію і пад мясцовай назвай Даўгава ўпадае ў Рыжскі заліў Балтыйскага мора. У старажытнасці па гэтай воднай артэрыі праходзіў гандлёвы шлях «з варагаў у грэкі». Заходняя Дзвіна са сваімі прытокамі ўтварае густую рачную сетку з мноствам азёр вакол. Найбуйнейшыя з іх: Асвейскае, Лукомскае, Снуды, Дрывяты. Даліна ракі амаль на ўсім працягу глыбока ўрэзаная з надпойменнымі тэрасамі. Шырыня рэчышча 100–150 метраў, але даходзіць і да 700. Рэчышча звілістае з перакатамі, выспамі. На рацэ шмат парогаў, гэта, хутчэй за ўсё, і прыцягвае аматараў экстрэмальнага воднага турызму. Усё лета з чэрвеня да жніўня па Заходняй Дзвіне і яе прытоках падарожнічаюць на лодках і байдарках. На рацэ – гарады Віцебск, Полацк, Наваполацк, Дзісна, Верхнядзвінск.

Заходняя Дзвіна в Минске

 

"Лёгкімі Еўропы" з'яўляюцца балоты.  дадзенае сцверджанне праўдзівае ў поўнай меры. Беларусь знаходзіцца ў цэнтры Еўропы і забяспечвае гэтую частку свету найчысцейшым кіслародам. Адзін гектар балота штогод выводзіць з атмасферы 550-1880 куб.м. вуглякіслага газу. Балоты – асаблівы здабытак Беларусі і ўсёй Еўропы: яны займаюць плошчу ў памеры 863 тысяч га, з іх 314 тысяч га маюць міжнародны статус аховы. Нідзе ў Заходняй Еўропе няма такіх вялікіх і разнастайных балотных сістэм: плошча асобных масіваў дасягае 110 квадратных кіламетраў. Унікальныя і самыя вялікія балоты Беларусі ўнесены ў Сусветны (рамсарскі) спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння: "Спораўскі", "Сярэдняя Прыпяць", "Званец", "Альманскія балоты", "Асвейскі", "Ельня", "Котра", "Простыр", Бярэзінскі біясферны запаведнік, "Выганашчанскае", "Марочна", "Стары Жадзен", "Астравы Дулебы – Заазер’е", "Казьянскі", "Выдрыца", нацыянальны парк "Прыпяцкі", "Пойма ракі Днепр".

Ельня – самае вялікае верхавое балота ў Беларусі

13.12.2021 00:01 - 13.12.2021 00:02

свернуть

Прыродныя сімвалы Беларусі

Над усёй нашай краінай, наставіўшы белыя ветразі крылаў, планіруюць буслы. Іх многія і многія тысячы — хто лічыў? На вільчыках сялянскіх хат, на дрэвах, на калонах старых разбураных палацаў, на слупах капліц сярод маладога зялёнага жыта. Гнёзды паўсюль. I таму мне здаецца, што ў гэтыя — і не толькі ў гэтыя — дні зямлю нашу, Беларусь, можна назваць «зямлёю пад белымі крыламі»...

(Уладзімір Караткевіч “Зямля пад белымі крыламі”).

Беларусы вельмі любяць буслоў, будуюць аснову на  кубло. Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех. 

Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Свой дом будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анела-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал пастаянства і дабрабыту. Калі на даху дома сяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям'і. Народная традыцыя забараняе рабіць шкоду буслянцы. Выявы гэтай птушкі ёсць на гербах горада СтолінаБрэсцкай вобласці і гарадскога пасёлка Лельчыцы Гомельскай вобласці.

 

У паэта Максіма Багдановіча ёсць цудоўны верш «Слуцкія ткачыхі». Ён пачынаецца так:

Ад родных ніў, ад роднай хаты

У панскі двор дзеля красы

Яны, бяздольныя, узяты

Ткаць залатыя паясы.

 

А заканчваецца наступнымі словамі:

Цямнее край зубчаты бора...

І тчэ, забыўшыся, рука,

Заміж персідскага узора,

Цвяток радзімы васілька.

 

Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну.

Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому. 

Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная. 

З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай. 

 

Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды. 

Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах. 

Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца.

Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды. 

Знакамітая паэма «Песня пра зубра», напісаная Міколам Гусоўскім ў першай палове XVI стагоддзя, услаўляе дрымучыя лясы Вялікага княства Літоўскага і іх «караля» - зубра. Пры гэтым, як пісаў Мікола Гусоўскі, нашы продкі з задавальненнем расказвалі адзін аднаму неверагодныя гісторыі пра гэтага велічнага звера, захапляючыся яго сілай і мудрасцю. 

 

Лён для Беларусі - нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя ільняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.).

У народзе існуе павер'е, што сімвалам лён стаў па многіх прычынах: лён з'яўляецца традыцыйнай культурай Беларусі; блакітны колер вачэй беларусаў асацыіруецца з блакітнымі кветкамі лёну. А яшчэ таму, што лён - гэта ўвасабленне беларусак, такіх жа чыстых і пясчотных, як ільняное белае палатно.

 

12.12.2021 23:59 - 12.12.2021 23:59

свернуть

Год гістарычнай памяці

2022 год у Беларусі аб'яўлены Годам гістарычнай памяці.

Як гаворыцца ў паведамленні на Нацыянальным прававым Інтэрнет-партале Рэспублікі Беларусь,

рашэнне прынята з мэтай фарміравання аб'ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Ураду даручана з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе Года гістарычнай памяці.

13.12.2021 00:05 - 05.01.2022 18:25

свернуть