Палажэнне пра рэсурсны цэнтр

Палажэнне пра рэсурсны цэнтр Дзяржаўнай установы адукацыі

«Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна» па кірунку

«Выкарыстанне нацыянальных традыцый у адукацыйным працэсе»

1. Агульныя палажэнні

1.1. Сапраўднае Палажэнне вызначае мэту, умовы, парадак арганізацыі, кірункі працы, структуру і фінансаванне дзейнасці рэсурснага цэнтра дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна».

1.2. Рэсурсны цэнтр не з'яўляецца юрыдычнай асобай.

1.3. У сваёй дзейнасці рэсурсны цэнтр кіруецца заканадаўствам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, нарматыўнымі дакументамі Міністэрства адукацыі і дадзеным палажэннем.

1.4. Рэсурсны цэнтр ажыццяўляе сваю дзейнасць ва ўзаемадзеянні з установамі адукацыі раёна, упраўленнем па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама і арганізацыямі, зацікаўленымі ў развіцці сістэмы адукацыі раёна.

2. Крытэрыі стварэння рэсурснага цэнтра на базе ўстановы адукацыі:

   складзеная сістэма інавацыйнай працы педагагічнага калектыву па актуальных кірунках развіцця адукацыі;

   матэрыяльна-тэхнічная база, што адпавядае змястоўнаму кірунку дзйнасці рэсурснага цэнтра;

   наяўнасць кадравага складу, гатовага да рэалізацыі навукова-метадычных функцый дзейнасці рэсурснага цэнтра;

    прафесійны ўзрост педагагічных працаўнікоў;

    наяўнасць нарматыўнай дакументацыі, што забяспечвае дзейнасць рэсурснага цэнтра.

3. Мэты і задачы дзейнасці рэсурснага цэнтра

    Асноўнай мэтай дзейнасці рэсурснага цэнтра з'яўляецца пашырэнне перспектыўнага педагагічнага вопыту працы, накіраванага на вырашэнне прыярытэтных задач развіцця сістэмы адукацыі.

Задачаміі рэсурснага цэнтра з'яўляюцца:

    выяўленне і каардынацыя навучальных патрэб удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

 арганізацыйна-метадычнае і навукова-метадычнае суправаджэнне адукацыйнага працэсу па кірунку працы рэсурснага цэнтра;

    арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння па асноўных кірунках працы рэсурснага цэнтра;

  кансультацыйная падтрымка ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу па актуальных пытаннях у сферы дзейнасціі рэсурснага цэнтра;

     вядзенне інавацыйнай і праектнай дзейнасціі;

     эфектыўнае выкарыстанне наяўных рэсурсаў: фінансавых, матэрыяльных, кадравых.

4. Асноўныя кірункі дзейнасці рэсурснага цэнтра

4.1. Арганізацыйна-метадычная праца:

  арганізацыя і ажыццяўленне дзейнасціі па прапагандзе перспектыўнага педагагічнага  вопыту працы (выставы, інфармацыйны сайт, і інш.);

    арганізацыя кансультацыйнай падтрымкі па пытаннях функцыявання рэсурснага цэнтра;

  арганізацыя і ўдзел у навукова-практычных канферэнцыях, семінарах, практычных занятках у рамках павышэння кваліфікацыі педагагічных працаўнікоў.

      Навукова-метадычная праца:

             удзел педагогаў у навукова-даследчай дзейнасці па кірунку працы рэсурсавага цэнтра;

             удзел у рэалізацыі праектнай інавацыйнай дзейнасці;

            ажыццяўленне выдавецкай дзейнасціі;

           распрацоўка, рэалізацыя і суправаджэнне інфармацыйных рэсурсаў у сферы адукацыі: праграмныя прадукты, электронныя сродкі навучання і г. д.

4.2. Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння:

    забеспячэнне даступнасці інфармацыйнай прасторы для ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу раёна, вобласці і рэспублікі;

    забеспячэнне магчымасці дыстанцыйнага кансультавання;

   узаемадзеянне з іншымі ўстановамі адукацыі.

    Скіраванасць рэсурснага цэнтра вызначаецца грунтуючыся на складзенай сістэме працы педагагічнага калектыву, наяўнасці кадравых, навукова-метадычных, матэрыяльна-тэхнічных, інфармацыйных і іншых рэсурсаў і ўмоў.

5. Арганізацыя дзейнасці рэсурснага цэнтра

5.1. Рэсурсны цэнтр адкрываецца загадам начальніка ўпраўлення па  адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама.

5.2.Дзейнасць рэсурснага цэнтра ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дадзеным Палажэннем  і планам працы, зацверджаным кіраўніком установы адукацыі і ўзгодненым з кіраўніцтвам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама.

Рэсурсны цэнтр самастойна плануе сваю дзейнасць і вызначае перспектывы развіцця.

6. Структура рэсурснага цэнтра. Кіраўніцтва. Дакументацыя

6.1.Структуру рэсурснага цэнтра ўстанова адукацыі вызначае самастойна.

6.2.Пры рэсурсным цэнтры могуць дзейнічаць раённыя метадычныя аб'яднанні, творчыя калектывы педагагічных працаўнікоў.

6.3.Кіраўнік рэсурснага цэнтра нясе адказнасць за яго дзейнасць.

Ва ўстанове адукацыі, якая валодае статусам рэсурснга цэнтра, павінна быць наступная дакументацыя:

Палажэнне пра рэсурсны цэнтр;

 загады пра адкрыццё рэсурснага цэнтра, пра асобы, адказныя за працу рэсурснага цэнтра;

план працы рэсурснага цэнтра;

справаздачы аб выкананай  працы.

7. Справаздачная дзейнасць рэсурснага цэнтра

7.1. З мэтай арганізацыі шырокага доступу педагагічных працаўнікоў устаноў адукацыі да распрацовак рэсурснага цэнтра, рэсурсны цэнтр стварае электронны блок матэрыялаў і змяшчае яго на сайце ўстановы адукацыі, пры якой ён створаны.

7.2.Па запыце кіраўніцтва ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Лагойскага райвыканкама рэсурсны цэнтр падае аператыўную інфармацыю па кірунках сваёйдзейнасці, у тым ліку з мэтай асвятлення ў сродках масавай інфармацыі пытанняў функцыявання і развіцця сістэмы адукацыі раёна.

8. Фінансаванне дзейнасці рэсурснага цэнтра

8.1. Фінансаванне дзейнасці рэсурснага цэнтра ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, што вылучаюцца ўстановам адукацыі, пры якіх яны створаны, а таксама іншых крыніц фінансавання, не забароненых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Рэсурсны цэнтр можа таксама скарыстаць прыбыткі, атрыманыя ў выніку пазабюджэтнай дзейнасці  на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы і заахвочанне супрацоўнікаў.

13.12.2021 08:28 - 21.06.2023 18:09