Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы адукацыі

Нашы дасягненні

Дыплом пераходзячага Чырвонага Сцяга па выніках працы калектыву Мятлічыцкага дзіцячага саду за лепшую агранізацыю ўмоў знаходжання дзяцей сярод дзіцячых садоў за 1998 год.

Дыплом раённага выканаўчага камітэта па выніках працы калектыву Мятлічыцкага дзіцячага саду: 1999г.

Ганаровая грамата аддзела адукацыі Лагойскага райвыканкама Аўрамчук В.М., загадчыку ўстановы, за перамогу ў 1 этапе  агляду-конкурсу "Кіраўнік дашкольнай адукацыі  ХХІ стагоддзя": 2000г.

Дыплом Лагойскага раённага выканаўчага камітэта па выніках працы калектыву Мятлічыцкага дзіцячага саду - пераможца раённага спаборніцтва 2002 года за захаванне і ўмацаванне матэрыяльнай базы, эффектыўнасць вучэбна-выхавацельнага працэсу, арганізацыю харчавання.

Ганаровая грамата аддзела адукацыі Лагойскага райвыканкама Аўрамчук В.М., загадчыку ўстановы, за добрасумленную пленную працу па навучанні і выхаванні дзяцей дашкольнага ўзросту, за актыўны удзел у рабоце навукова-практычнай канферэнцыі па праблеме "Выхаванне дзяцей і навучэнскай моладзі ў сучасных умовах": 2002г.

Ганаровая грамата аддзела адукацыі Лагойскага райвыканкама Аўрамчук В.М., загадчыку ўстановы, за дасягнутыя поспехі па навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення і па выніках працы ў 2003-2004 навучальным годзе.

Дыплом Лагойскага раённага выканаўчага камітэта па выніках працы калектыву Мятлічыцкага дзіцячага саду за лепшыя вынікі ў вучэбна-выхавацельнай рабоце, прымянення новых методык і тэхналогій, у забеспячэнні належных умоў для навучання дзяцей шасцігадовага ўзросту, агранізацыя харчавання навучэнцаў, платных паслуг: 2005 г.

Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Аўрамчук В.М., загадчыку ўстановы, за плённую працу, развіццё інтэлектуальных здольнасцей выхаванцаў, выкарыстанне сучасных методык і педагагічных тэхналогій у вучэбна-выхавацельным працэсе": 2005 г.

Дыплом па выніках працы калектыву Мятлічыцкага дзіцячага саду - пераможца раённага спаборніцтва сярод устаноў адукацыі за 2009 год.

Дыплом па ітогам работы за 2010 год сярод устаноў адукацыі  за лепшыя вынікі ў вучэбна-выхавацельнай рабоце, прымянення новых методык і тэхналогій.

Дыплом ІІ ступені за ўдзел у раённым конкурсе "На лепшы нацыянальны угалок дашкольнай групы": 2017г.

Дыплом ІІ ступені Лагойска гараённага выканаўчага камітэта ДУА "Мятлічыцкі дзіцячы сад", пераможца раённага конкурса "За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі" у намінацыі "Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў сельскай маснасці": 2018г.

Грамата аддзела адукацыі Лагойскага райвыканкама "Лепшая ўстанова па выкананні пазабюджэтнай дзейнасці ": 2018 г.

Дыплом ІІІ ступені  за удзел у раённы этапе абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў,  выхавацель Усцін Ж.І.: 2020г.


Грамата упраўлення адукацыі Лагойскага райвыканкама "Лепшая ўстанова па выніках працы за 2021 год

Дыплом ІІ ступені  за удзел у раённы этапе абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу сярод педагагічных работнікаў,  выхавацель Усцін Ж.І.: 2022г.

 

 

 

25.10.2022 17:16 - 25.10.2022 19:18

свернуть

Дзіцячы сад функцыянуе з 1972 года. У 1991 годзе зроблена прыбудова, у якой змясціліся фізкультурна-музычная зала, аранжарэя, дапаможныя і групавыя памяшканні.

Наша каманда: 

Выхаванцы: здаровыя, дружныя, цікаўныя, знаходлівыя дзяўчынкі і хлопчыкі.

Педагагічны калектыў: творчыя, эрудзіраваныя, абаяльныя, прафесіяналы сваёй справы.

Бацькі: любячыя, актыўныя.

Наш дэвіз:

Не згодзен - пярэч,

Пярэчыш - прапануй,

Прапануеш - зрабі,

Не ўмееш - навучыся,

А ўмееш - навучы іншага.

Наша мэта:

раскрыццё патэнцыйных магчымасцяў, здольнасцяў, стварэнне аптымальных умоў для самарэалізацыі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу: дзяцей, педагогаў, бацькоў.

Прыярытэтам у працы ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:

Захаванне даступнасці дашкольнай адукацыі:

развіццё розных формаў арганізацыі дашкольнай адукацыі;

пашырэнне спектра адукацыйных паслуг для дзяцей, якія не наведваюць установы дашкольнай адукацыі;

Забеспячэнне здароўезахавальнага працэсу:

захаванне і ўмацаванне фізічнага, псіхалагічнага і сацыяльнага здароўя выхаванцаў;

прафілактыка дзіцячага траўматызму;

забеспячэнне якаснага ўзаемадзеяння з тэрытарыяльнымі арганізацыямі аховы здароўя па ўдасканаленні медыка-псіхолагапедагагічнага суправаджэння выхаванцаў;

Удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу:

укараненне ў педагагічную практыку сучасных адукацыйных тэхналогій, у тым ліку інфармацыйных камунікатыўных тэхналогій (ІКТ), электронных адукацыйных рэсурсаў (ЭАР);

забеспячэнне ўстановы дашкольнай адукацыі сучаснымі сродкамі навучання;

павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў.

26.07.2022 10:58 - 12.08.2022 13:11

свернуть
Меню раздела