Першасная прафсаюзная арганізацыя

Тыдзень нулявога траўматызму

10.05.2023 19:44 - 10.05.2023 19:44

свернуть

Справаздачны прафсаюзны сход

       На справаздачным прафсаюзным сходзе былі падведзены вынікі работы прафсаюзнай арганізацыі за 2022 год і вызначаны задачы на 2023 год. Азначана, што адным з накірункаў з'яўляецца праца па абароне прафесійных, працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза. Прафсаюзным камітэтам штогод праводзіцца маніторынг прымянення кантрактнай формы найму. Прафсаюзны камітэт ажыццяўляе пастаянны кантроль за стварэннем спрыяльных умоў для працы членаў педагагічнага калектыву. Прафсаюзным камітэтам праводзілася пэўная работа па выкананню заканадаўства аб ахове працы. Разам з тым неабходна надаць больш увагі арганізацыі вольнага часу супрацоўнікаў арганізацыі.
            Была заслухана справаздача рэвізора аб выкананні каштарысу даходаў і расходаў за 2022 год. Рэвізорам першаснай прафсаюзнай арганізацыі рэгулярна праводзіліся праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці першаснай прафсаюзнай арганізацыі, стану бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці, выканання комплекснага плана работы прафсаюзнай арганізацыі, выканання прымаемых прафкамам пастаноў. Прафсаюзны сход адзначыў, што праведзена значная работа па ўдасканаленні дзейнасці па абароне працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў членаў прафсаюза, арганізацыйнаму ўмацаванню прафсаюза, развіццю сацыяльнага партнёрства.
          Разам з тым для якаснага выканання Статута прафсаюзнай арганізацыі патрабуецца далейшае павышэнне эфектыўнасці і якасці прафсаюзнай работы ў пытаннях аховы працы, выканання калектыўнага дагавора, арганізацыі вольнага часу, прапаганды здаровага ладу жыцця.

17.02.2023 17:39 - 11.09.2023 17:24

свернуть

Першасная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна"

Мы рады вітаць вас на старонцы нашай прафсаюзнай арганізацыі. Прафсаюзная арганізацыя аб'ядноўвае ўсіх членаў калектыву, удзельнічае ў паўсядзённым жыцці – буднях і святах, конкурсах і спаборніцтвах, беражэ традыцыі дзіцячага сада.

Прафсаюзы сёння-гэта адзіная арганізацыя, якая абараняе сацыяльна-эканамічныя правы работнікаў, дамагаецца выканання сацыяльных гарантый, паляпшае мікраклімат у калектыве!

Сёння ў склад нашай арганізацыі ўваходзіць 9 чалавек або 82% колькаснага складу нашай арганізацыі.

13.02.2023 18:23 - 11.09.2023 17:24

свернуть
Меню раздела