Адно акно

Асноўнымі прынцыпамі ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур з'яўляюцца: законнасць, роўнасць зацікаўленых асобаў перад законам, прыярытэт інтарэсаў зацікаўленых асобаў, адкрытасць адміністрацыйнай працэдуры, аператыўнасць і даступнасць адміністрацыйнай працэдуры, заяўленчы прынцып аднаго акна, супрацоўніцтва пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

Заяўленчы прынцып аднаго акна – зварот зацікаўленай асобай з заявай у адзін упаўнаважаны орган з дадаткам дакументаў і (ці) звестак, патрэбных для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры, якія могуць быць пададзены толькі зацікаўленай асобай.

Пры звароце грамадзяніну трэба падаць толькі мінімальны пакет дакументаў для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры. Іншыя дакументы, патрэбныя для ажыццяўлення адпаведнай адміністрацыйнай працэдуры запытваюцца спецыялістам упаўнаважанай арганізацыі, а таксама могуць быць пададзены грамадзянінам самастойна.

 

13.04.2017 14:59 - 06.12.2021 21:04