Дзеці больш даведаліся пра беларускую армію, аб родах войскаў (артылерыйскія, танкавыя, памежныя, пяхотныя і інш.), пра ваенную тэхніку. У дзяцей выхоўвалася пачуцце гонару за людзей, якія абараняюць Радзіму, жаданне быць падобнымі да іх.
Для мам і бабуль адбылося незвычайнае свята - музычнае кафэ. Першае веснавое свята - свята матуль. А матуля - гэта ласка і пяшчота, цеплыня і клопат. Матуля - самае цудоўнае слова на Зямлі, самае першае, што вымаўляе чалавек. І на розных мовах яно гучыць аднолькава далікатна.
Ужо ў дашкольным узросце адбываецца ўсведамленне дзецьмі сваіх пачуццяў, свайго стаўлення да людзей, і ў першую чаргу да маці. Фарміраванне пачуццяў дзіцяці, у тым ліку суперажыванні, спагады, спачування, з першых гадоў жыцця з'яўляецца важнай педагагічнай задачай. І тое, якія маральныя якасці развіваюцца ў дзіцяці, залежыць, перш за ўсё ад бацькоў і ад педагогаў.
15 марта - 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
14.03.2024
У 2024 годзе спаўняецца 30 гадоў асноўнаму закону краіны - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.
Удзел у раённым суботніку
13.04.2024
Калектыў дзіцячага сада прыняў актыўны удзел у раённным суботніку.