"Шпаргалка бяспекі" для адказных гаспадароў

12.04.2024

 

🔹 Своечасова наводзіце парадак на прысядзібных, дачных участках і прылеглай да іх тэрыторыі. Смецце, якое Вы плануеце прыбраць, можна згрэбці ў кучу і спаліць.

🔹Развядзенне вогнішчаў, у тым ліку для спальвання смецця, дапускаецца на вычышчанай і акапанай пляцоўцы ў зацішнае надвор'е на бяспечнай адлегласці ад будынкаў (збудаванняў), лесу, сціртаў сена і саломы.

🔹 Перш, чым развесці вогнішча, неабходна назапасіцца першаснымі сродкамі тушэння пажару: вогнетушыцелем, вядром з вадой, лапатай.

🔹 Памятайце, што нельга пакідаць вогнішча без нагляду або пад наглядам дзяцей. Сыходзячы, не забывайце затушыць вуглі да поўнага спынення тлення. Пазбягайце траплення іскраў на адзенне і адкрытыя ўчасткі цела.

🔹Ратавальнікі нагадваюць: выпальванне сухой расліннасці, травы на пні, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях забаронена законам.

У выпадку любой надзвычайнай сітуацыі тэлефануйце па нумары "101" ці "112"!

Беражыце сябе і сваіх блізкіх!

12.04.2024 16:01 - 12.04.2024 16:01