Акцыя "За бяспеку разам"

11.04.2024

З 15 красавіка на Лагойшчыне стартуе рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"
З пачатку года ў Мінскай вобласці адбылося 345 пажараў, ад якіх загінулі 46 чалавек. Статыстыка паказвае на тое, што пераважнай прычынай пажараў з трагічным зыходам застаецца неасцярожнае абыходжанне з агнём,часцей за ўсё пры курэнні.
У мэтах павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва ў перыяд з 15 красавіка па 1 мая Міністэрства па надзвычайных сітуацыях арганізавала правядзенне рэспубліканскай пажарна-прафілактычнай акцыі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам". Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства энергетыкі, Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства.

Акцэнт у акцыі будзе зроблены на абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па выкананні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі.

Ратавальнікі нагадваюць: праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці - усталюйце ў жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электрычнай праводкі. Памятайце, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў.

Таксама ў рамках акцыі ў якасці кансультатыўнай дапамогі прадстаўнікі МНС прапануюць грамадзянам звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання супрацьпажарнага стану жылля.

Ратавальнікі запрашаюць усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі!

12.04.2024 15:47 - 12.04.2024 16:00