Саракі

22.03.2024

Сёння прыгожае народнае свята - Саракі. Лічыцца, что ў гэты дзень да нас прылятаюць сорак птушак, і сярод іх - жаваранак. Выхаванцы дзіцячага сада сканструявалі птушак з паперы. А вышаўшы на прагулку, высока падымалі птушачак, гукалі вясну, каб яна ў дарозе не бавілася, а спяшалася да нас. Разам з малодшымі дзеткамі потым упрыгожылі галінкі дрэў на гульнявой пляцоўцы. Сустракаючы свята, дзеці рознаўзроставай групы №2 вылепілі таксама жаваранкаў з салёнага цеста, праспявалі песню:

Жавароначкі прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце"

І дожджыкам напаіце.

22.03.2024 17:44 - 22.03.2024 17:47