"Не прапальвай сваё жыццё!"

08.11.2022

Рэспубліканская акцыя стартуе на Лагойшчыне.
Для таго каб прыцягнуць увагу да праблемы пажараў і гібелі людзей з-за неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, з 8 па 18 лістапада на тэрыторыі Лагойскага раёна пройдзе акцыя «Не прапальвай сваё жыццё!». Мерапрыемствы акцыі падзеленыя на 2 этапы.
Першы будзе доўжыцца з 8 па 11 лістапада. Месцамі яе правядзення стануць працоўныя калектывы прамысловых прадпрыемстваў, інтэрнаты, месцы размяшчэння аўталавак.
З 14 па 18 лістапада пройдзе другі этап акцыі. У ім прымуць удзел навучэнцы ВНУ, ССНУ, ліцэяў і каледжаў. Таксама акцыя будзе праходзіць у сельсаветах, цэнтрах бяспекі, месцах з масавым знаходжаннем людзей (на адкрытых пляцоўках). Так, напрыклад, студэнтам раскажуць пра наступствы курэння і дадуць магчымасць прадэманстраваць свае веды ў гэтай галіне праз інтэлектуальныя здольнасці ў гульнях і віктарынах, конкурсах мініяцюр, адкрытых дыялогах.
МНС нагадвае: курэнне ў ложку – небяспечная звычка! Выконвайце простыя правілы бяспекі і захавайце сабе жыццё! Пры пажары тэлефанаваць па нумары 101 або 112!

08.11.2022 18:22 - 08.11.2022 18:23