З вопыту работы

ДАЛУЧЭННЕ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ДА НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ СРОДКАМІ СУМЕСНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ ДЗІЦЯЧАГА САДА І БАЦЬКОЎ

                                                                                    Выканаўца: Усцін Ж.І., выхавацель установы дашкольнай адукацыі, 1 кат.

    АНАТАЦЫЯ

У рабоце разглядаецца праблема фарміравання патрыятычнага выхавання сродкамі каляндарна-абрадавых святаў. Аўтар прыводзіць прыклад з практыкі работ па выхаванні ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасці.

Работа ўключае дзве главы. У першай главе аўтар дае тэарытычнае абгрунтаванне выкарыстання народных традыцый у фарміраванні патрыятычнага выхавання. У другой главе апісаны практычныя аспекты сумеснай дзейнасці дзіцячага сада і бацькоў па далучэнні дашкольнакаў да народных традыцый. У дадатку аўтар прыкладае тэматычны план народных святаў і сцэнарый свята «Юр’еўскае свята».

УВОДЗІНЫ

    “Толькi выхаванне, створанае самiм народам i заснаванае на родных пачатках, мае тую выхаваўчую сiлу, якой няма ў самых лепшых сiстэмах, заснаваных на абстрактных iдэях. “                                                              

К. Дз.Ушынскi

Сёння перад педагогамi i ўсiмi  сумленнымi людзьмi паўстае вялiкая праблема: выхаванне ў дзяцей нацыянальнай самасвядомасцi, нацыянальнай годнасцi, далучэнне iх да беларускай народнай культуры  і  традыцыi.

Наша дзяржава надае вялiкую ўвагу выхаванню нацыянальнай самасвядомасцi чалавека. Палiтыка Рэспублiкi Беларусь накiравана на адраджэнне нацыянальных традыцый i каштоўнасцей таму, што, менавiта, здаровае пакаленне, якое ўсвядамляе сваю нацыянальную годнасць, свае каранi, культуру - трывалы аплот краiны.

Таму cёння праблема нацыянальнай культуры і традыцый, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці  займае адно з першых месцаў у сістэме выхавання і навучання дашкольнікаў. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыi таксама  пабудавана на асновах народнай педагогікі. У ліку важных яе задач - далучэнне да народных традыцый, быту. Адной з галоўных задач выхавання ў дашкольнай установе з’яўляецца фарміраванне ў выхаванцаў  пачуцця гонару за прыналежнасць да грамадзян Беларусі. Згодна з вучыбнай праграмай  у працэсе гульні і заняткаў педагог знаёміць дзяцей з беларускім  фальклорам. Педагогі развіваюць пазнавальныя і моўныя здольнасці дзяцей, іх памяць, увагу, уяўленні, маўленчую рэакцыю, назіральнасць адносна моўных з'яў.

Дашкольны ўзрост уяўляе сабой той корань, ад трываласці якога залежыць каштоўнасць маральнага выхавання на працягу ўсяго жыцця чалавека.

Кожны высокаадукаваны чалавек павінен ведаць традыцыі і мову свайго народа. Таму трэба ўсвядоміць, што чым болей нацыянальнага ў выхаванні, тым мацней, духоўна багацей нацыя.

Адным з галоўных сродкаў  у азнаямленi  дзяцей з народнай культурай і традыцыямі з'яўляюцца нацыянальныя святы, абрады, малыя фальклорныя формы,  гульні,  сустрэчы з народнымі майстрамі-ўмельцамі, знаёмства з адпаведнай літаратурай, а таксама стварэнне прадметанага нацыянальнага асяроддзя. I вялікая роля належыць тут выхавальнікам. Выхавацелі  павінны зацікаваіць дзяцей нацыянальнай спадчынай свайго народа. Далучэнне дзяцей да святыні свайго народа - роднай мовы - садзейнічае не толькі яе абагачэнню, але і развіццю пазнаваўчых і інтэлектуальных магчымасцяў іх, пазнанню беларускай культуры. Бо самае дарагое ў жыцці гэта тое, што з дзяцінства закладзена ў сэрца. I, менавіта, родная мова з’яўляецца сувязным звяном у далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцяў, вытокам народнай мудрасці.

 Найбольш значна культура беларускага народа выяўлена ў традыцыйных відах     народнай творчасці: казках гульнях, звычаях,  песнях, танцах, музыцы, абрадах, святах,  мастацтва цешаць нас не толькі сваёй прыгажосцю, мастацкім афармленнем, але абавязкова маюць выхаваўчае значэнне.

 Мяне зацiкавiла праблема  далучэння дзяцей да беларускiх народных традыцый, якая можа стаць базiсам патрыятычнага выхавання дашкольнiкаў.

Таму я паставіла перад сабой мэту:

Задачы:

1. Прааналізаваць псіхолага-педагагічную літаратуру і вопыт работы дашкольных устаноў Рэспублікі Беларусь па тэме.

2. Распрацаваць   перспектыўны  план   далучэння дзяцей да народных  святаў і абрадаў у супрацоўніцтве з сямёй.

    3. Сістэматызваць і апісаць вопыт работы педагога па далучэнню дзяцей да народных традыцый.

1.ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА ПАТРЫЯТЫЧНАГА ВЫХАВАННЯ ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ ПАДЧАС КАЛЕНДАРНА-АБРАДАВЫХ СВЯТАЎ

1.1.Сутнасць патрыятычнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту

На працягу стагоддзяў народная педагогiка была амаль адзiным сродкам выхавання людзей. Яна стварыла адпаведны тып асобы – працавiтай, шчырай, сумленнай, добразычлiвай, гуманнай, гасцiннай i г.д.Засваенне дзецьмi дашкольнага ўзросту духоўна-матэрыяльнай спадчыны, фармiраванне ў iх нацыянальнай самасвядомасцi, сцвярджэнне сваёй культурнай iдэнтычнасцi i непаўторнасцi  становiцца вызначальнай праблемай у нашым жыццi. Педагогi i бацькi мусяць актыўна супрацьстаяць такому негатыўнаму працэсу, як знiкненне  каштоўных народных традыцый, i мэтанакiравана шукаць шляхi захавання i адраджэння страчанных скарбаў.

Адзiн з выхаваўчых сродкаў, якi дазваляе аб’яднаць нацыянальныя iнтарэсы дзiцяцi, - гэта народныя святы i абрады. Яны маюць такi выхаваўчы патэнцыял, на якi педагагiчная навука раней звяртала мала ўвагi, нягледзячы на iх вiдавочную каштоўнасць. Народныя святы i абрады ў наш час недастаткова запатрабаваны, i iх творчае адраджэнне ўспрымаецца як свайго роду iнавацыйны фенамен.  Каб здзейснiць выхаванне дзяцей праз народныя святы i абрады, трэба абавязкова акрэслiць iх адметнасць i характэрныя рысы:

* Калектывiзм. Людзi здавальняюць патрэбнасцi ў калектыўных перажываннях, грамадскай адзнацы важных для iх падзей. 

* Кансерватызм. Святы забяспечваюць пераемнасць у развiццi чалавечай культуры.

* Адлюстраванне прыналежнасцi чалавека да работы, жыцця, прыроды.

* Пераключэнне эмацыянальнага стану чалавека, яго ўзбагачэнне. Гэта адметнасць асаблiва важная для  дзяцей старшага дашкольнага ўзросту з iх няўстойлiвасцю ўвагi i пciхалагiчна абумоўленным iмкненнем да весялосцi.

* Яскравая форма правядзення, якая аказвае эстэтычнае i псiхалагiчнае ўздзеянне на чалавека.

* Прысутнасць усiх вiдаў мастацтва.

* Праяўленне народнай творчасцi ва ўсiх яе жанрах: паэтычным, музычным, песенным, драматычным, дэкаратыўна-прыкладным.

* Фармiраванне, паглыбленне i перажыванне  аднолькавых эстэтычных пачуццяў, нягледзячы на рознасць роляў.  Нават «глядзельшчыкi» пераўтвараюцца ва ўдзельнiкаў у адпаведныя моманты.

* Эстэтычнае афармленне свят i абрадаў. 

Народны каляндар – гэта ўпарадкаваны гадавы рытм працоўнага i духоўнага жыцця чалавека. Народныя святы, як адлюстраванне нацыянальнай традыцыi акумулююць спрадвечныя звычаi i  тым самым выхоўваюць дзiця шляхам прымання iм  кащтоўнаснага iдэалу роднай культуры. Свята – гэта час мiрных i цёплых узаемаадносiнаў  дзяцей i дарослых, калi збiралiся ўсёй сям’ёй, слухалi дзiвосныя  гiсторыi дарослых, гулялi ў розныя гульнi, загадвалi загадкi, пелi, скакалi, ласавалiся прысмакамi. На працягу года трэба знаёмiць дзяцей з такiмi святамi, як: Дажынкi (верасень), Пакровы (кастрычнiк), Дзяды (лiстапад), Каляды (студзень), Масленiца (люты), Саракi (сакавiк), Гуканне вясны, Вялiкдзень (Красавiк), Тройца (май), Купалле (лiпень), Зажынкi, Спас (Жнiвень).

Абрады з’яўляюцца састаўной часткай традыцыйна-побытавай культуры народа, замацоўваюць адносiны людзей памiж сабою, iх паводзiны ў важных жыццёвых сiтуацыях, якiя сiстэматычна паўтараюцца. Да сённяшняга дня дайшоў водгаласак старажытнага веравання пра бусла, пра яго вяртанне на Дабравесце. Адным з радасных  i доўгачаканных святаў у дзяцей былi Саракi. Гушканне на арэлях лiчылася абавязковым, бо ў народным разуменнi гэта станоўча ўплывае на здароўе. Дзецi  далучалiся да шэсця моладзi з лялькамi i пераапраналiся ў розных звяроў, што суправаджалася жартамi, песнямi. У народным уяўленнi гэта суадносiлася з верай, што пэўныя дзеяннi малых могуць аказаць уплыў на сiлы прыроды (выклiкаць дождж, павiтаць дружную вясну). Магiчныя дзеяннi, якiя выконвалi дзецi на Каляды, Купалле, спрыялi дабрабыту сям’i. На Вялiкдзень дзецi ўсiх узростаў наведвалi сваiх хросных бацькоў, ад якiх яны чакалi падарункаў i пачастункаў. Увогуле дарыць адно аднаму яйкi – даўнi звычай. Так падтрымлiвалася сувязь памiж пакаленнямi – не толькi блiзкiмi, але i далёкiмi.

Такiм чынам, можна адзначыць, што народныя святы i абрады задавальняюць дапытлiвасць дзяцей, iх эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, фармiруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўнiцтва, вучаць пазнаваць беларускую культуру. Выхоўваючы патрыёта, нацыянальна свядомага чалавека, народныя святы i абрады адначасова задавальняюць патрэбу дзiцячай душы ў гульнi, жарце, асваеннi свету.

1.2.  Патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту праз далучэнне да народных святаў беларусаў

Святы i абрады з’яўляюцца арганiчнай часткай народнай культуры. Праз iх не толькi поўнiцца i актывiзуецца беларускi слоўнiк дзiцяцi, выхоўваецца любоў i павага да роднай мовы, але i спасягаецца светапогляд, душа, мудрасць, гумар, таленавiтасць, майстэрства свайго народа.

 Народныя святы і абрады  маюць свае адметнасці: калектывізм, перажыванне людзьмі аднолькавых эстэтычных пачуццяў, выяўленне і паказ здольнасцяў, яскравая, гульнёвая форма правядзення, эстэтычнае афармленне і інш. Дзякуючы такім адметнасцям здзяйсняецца рознабаковае выхаванне дзяцей. Народныя святы і абрады спрыяюць:

развіццю эстэтычных пачуццяў. Дзеці ахвотная смяюцца, перажываюць, праяўляюць спачуванне, радасць і іншыя пачуцці, добра разумеюць паводзіны дарослых пад час выканання пэўных роляў на свяце і адпаведна рэагуюць на іх;

развіццю практычных уменняў і навыкаў. Дзеці вучацца маляваць атрыбуты да свята, рабіць падарункі з гліны, саломкі. Яны ганарацца бацькамі, якія ўдзельнічаюць у практычнай падрыхтоўцы да свята, прымаюць на сябе адпаведную ролю ў ім. Дзеці назіраюць, як працуюць равеснікі, у каго лепш атрымоўваецца, хто працуе горш і інш.;

развіваюць эрудыцыі дзяцей. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення свята

значна пашыраецца слоўнікавы запас слоў дзяцей. Яны знаёмяцца з новымі тэрмінамі, фразеалагізмамі, прыказкамі, прымаўкамі і, такім чынам, авалодваюць беларускай мовай. Пазнаёміўшыся з нейкім новым вобразам, дзеці спрабуюць выкарыстоўваць яго ў паўсядзённым жыцці - у кантактах з бацькамі, іншымі дзецьмі. Таксама пашыраюцца веды аб народных традыцыях;

развіццю ўзаемаадносін дзяцей. У працэсе падрыхтоўкі і правядзення народных святаў і абрадаў значна пашыраецца кола зносін выхаванцаў. Дзеці ахвотна ўступаюць у зносіны з равеснікамі і дарослымі. Такім чынам, выхаванцы раскрываюць сваю асобу, свае найбольш прывабныя якасці. Дзеці вучацца весці сябе цывілізавана і культурна;

змене ва ўзаемаадносінах дзяцей з дарослымі. Выхаванцы ў працэсе ўзаемаадносін з дарослымі вучацца мадэлі "дарослых" паводзін, якую яны пераймаюць, перапрацоўваюць і рэалізуюць у сваіх адносінах з равеснікамі. Дзеці вучацца размаўляць, задаваць пытанні і адказваць на іх, вельмі востра і непасрэдна рэагуюць на ўсе індывідуальныя асаблівасці паводзін дарослых;

развіццю патрыятычных і нацыянальных пачуццяў. Спачатку дзеці праяўляюпь увагу да таго, што прывабна дя членаў роднай сям'і: бацькоў, дзядоў, бабуль, потым - да традыцый, звычаяў, якія існуюць у рэгіёне, месцы пражывання, і пасля - да таго, што называецца Бацькаўшчынай.  Яны забяспечваюць пераемнасць у развіцці чалавечай культуры;

  • адлюстраванне прыналежнасці чалавека да работы і жыцця прыроды;
  • пераключэнне эмацыянальнага стану чалавека, узбагачэнне яго;яскравая форма правядзення, якая аказвае эстэтычнае і псіхічнае ўздзеянне на чалавека;
  • прысутнасць усіх відаў мастацтва;
  • праяўленне народнай творчасці ў яе жанрах: паэтычным, музычным, песенным, драматычным, дэкаратыўна-прыкладным.
  •  

2. СУМЕСНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ДЗІЦЯЧАГА САДА І БАЦЬКОЎ ПА ДАЛУЧЭННІ ДАШКОЛЬНІКАЎ ДА НАРОДНЫХ ТРАДЫЦЫЙ  СРОДКАМІ КАЛЯНДАРНЫХ СВЯТАЎ

Хутка прыйдзе час i сённяшнiя дашкольнiкi  будуць вызначаць будучыню роднай Беларусiі вельмi  важна ўжо сёння звярнуць ўвагу на выхаванне ў iх пачуцця патрыятызму, выхаванне асобы з актыўнай жыццёвай пазiцыяй, у цэнтры якой будзе адказнасць за лёс Радзiмы.

Наш дзіцячы сад надае вялікае значэнне авалоданню дзецьмі роднай беларускай мовы, вывучэнню гісторыі, культуры, традыцый і абрадаў беларускага народа; выхаванню асобы з глыбокай духоўнасцю праз нацыянальнае, праз эстэтычнае.

Народная творчасць нясе ў сабе канкрэтныя вобразы, фарбы, даступныя і цікавыя дзецям, што забяспечвае стварэнне станоўчых, эмацыянальна афарбаваных адносін да яе. Таму работу я пачала з падбору вырабаў народнага прыкдаднога мастацтва для афармлення інтэр'ера ў дзіцячым садзе. Вялікую дапамогу ў афармленні аказалі бацькі. Дзякуючы  ім у групе зявіліся куткі народнай творчасці, кніжны куток, кнігі, якія расказваюць пра гісторыю нашай Радзімы, пра яе людзей. Добраахвотны ўдзел бацькоў у рабоце па далучэнні дзяцей да народных традыцый - абавязковае патрабаванне і мова дадзенай работы.

Педагогі разам з бацькамі стварылі музей "Беларуская хатка", дзе праводзяцца тэматычныя заняткі, экскурсіі, звесткі дзецям даюцца ў форме гульні, выкарыстоўваюцца творчыя заданні. Дзякуючы такім заняткам, дзеці маюць магчымасць дакрануцца да гісторыі, убачыць прылады працы, якімі карысталіся іх продкі.  Выхавальнік знаёміць дзяцей з гісторыяй паходжання старых рэчаў, дэманструе работы сучасных умельцаў.

Кожнае свята - гэта дакрананне да вытокаў цудоўнага, да творчасці, якая не так легка прарастае. Абрады і святы суправаджаюцца заўсёды песнямі, гульнямі, танцамі, сцэнічнымі дзействамі.  Поспех работы ў многім залежыць ад дапамогі бацькоў.  Для таго, каб бацькі зразумелі значэнне праводзімай работы ў дзіцячым садзе, з імі было праведзена анкетаванне "Значэнне беларускіх народных традыцый у жыцці дзіцяці". 3 анкеты даведалася, якія народныя святы бацькі ведаюць і святкуюць дома, якія традыцыі захаваліся ў іх сем'ях ад продкаў. Была арганiзавана школа для бацькоў,

Для таго, каб бацькі зразумелі значэнне мастацкага выхавання, былі праведзены выставы. Бабулі, матулі і дзядулі прыносілі прадметы ўласнага вырабу. Гэта праца дапамагае ажывіць пераемнасць паміж пакаленнямі, а дзецям адчуць павагу да тых людзей, якія перадаюць ім свае працоўныя, моўныя навыкі, уменне вучыцца мудрасці жыцця.

Для бацькоў праводзiла “Дзень адчыненых дзвярэй”, пад час якога яны з дзецьмі гулялі ў беларускія народныя гульні.

Я вырашала, што трэба звярнуць увагу бацькоў на народныя святы і абрады, дэталёва вывучыць іх, вярнуць у практыку. Таму і пачала распрацоўваць перспектыўны план работы па іх арганізацыі і правядзенню ў дашкольнай установе і сям'і, які дапаможа пры азнаямленні дашкольнікаў з народнымі святамі і абрадамі, абуджэнні ў іх пачуцця прыналежнасці да вялікага беларускага народа. Сумеснае (педагогі, бацькі, выхаванцы) правядзенне народных святаў і абрадаў замацоўвае сувязі пакаленняў, яднае ўсіх удзельнікаў. Народныя святы і абрады задавальняюць дапытлівасць дзяцей, эстэтычныя патрэбы, цягу да рухаў, фарміруюць творчае мысленне, пабуджаюць да супрацоўніцтва. Адначасова вялася работа і па павышэнню кваліфікацыі . Я праслухала кансультацыі "Знаёмства з народным календаром” , "Узаемадзеянне нацыянальнага і агульначалавечага ў выхаванні дзіцяці”. Я падбірала фальклорны матэрыял да народных святаў і абрадаў, распрацоўвала сцэнарыі народных святаў.

Для таго, каб арганізавапь беларускае свята, неабходна правесці вялікую папярэднюю работу як з дзецьмі, так і з бацькамі. Падрыхтоўку да свята вяла на розных відах заняткаў, а не на шматлікіх рэпетыцыях, якія патрабуюць завучвання музычнага і літаратурнага матэрыялаў, гульняў. Бо тады ў дзяцей згубіцца цікавасць да свята: дзеці будуць ведаць сюжэт, змест сюрпрызных момантаў. На фізічных занятках праводзіла знаёмства дзяцей з абрадавымі гульнямі, тлумачыла правілы, на музычных занятках развучваем абрадныя песні, танцы, на занятках па азнаямленню з навакольным светам і пазнанню сябе, расказвала пра гісторыю і значэнне святаў,развучвала абрадавыя дыялогi.На занятках па выяуленчым мастацтве i канструяваннi дзецi выраблялi атрыбуты да святау.  Пры знаёмстве з новай гульнёй, абрадам тлумачыла дзецям сэнс слоў, якія сустракаюцца ўпершыню. Гэта не толькі ўзбагачае слоўнікавы запас дзяцей, але і садзейнічае іх агульнаму развіццю. Дзякуючы паступовай падрыхтоўцы да свята дзеці з цікавасцю прымаюць удзел у святочным ранішніку.

Работу ў дашкольнай установе з малодшымі дзецьмі начынаем са звяртання ўвагі іх на вясёлыя песенькі, жартоўныя пацешкі. Яны простыя для разумення малышоў, бо звязаны з вопытам людзей. Апраўдаў сябе і такі прыём як тлумачэнне з паказам, які я шырока выкарыстоўвала ў рабоце з малодшымі дзецьмі. Знаёмячы дзяцей з пацешкай, я паказвала, напрыклад, яе на фланэлеграфе, потым дзеці самастойна перадаюць рух малюнкамі. Каб пацешку песенькі і іншыя фальклорныя творы ўвайшлі ў жыццё дзяцей, выклікалі жаданне гуляць па сюжэтах твораў, я выкарыстоўвала ўнясенне цацкі-персанажа мастацкіх твораў. У старэйшым узросце вучыла дзяцей тлумачыць сэнс той або іншай прымаўкі, прыказкі, дзе і калі яна можа быць выкарыстана. Прапаноўвала назваць прыказку, даведацца аб прыказцы па яе заканчэнні.

Асабліва на забавах люблю расказваць дзецям народныя казкі: "Пых", ”Каза манюка", "Коцік, певень і ліса" і іншыя. Дапаўняю іх музычнымі ілюстрацыямі, паказам у розных відах тэатра. Методыка знаёмства з народнай казкай патрабуе не чытання, а жывога пераказу, у эфектыўнасці якога я неаднойчы пераконвалася. Пры расказванні дарослы актыўна выкарыстоўвае невярбальныя сродкі зносін: міміку, жэсты. Заўжды імкнуся падключыць дзяцей да расказвання: дзеці разам з выхавацелем вымаўляюць паўторныя словы- выразы, па магчымасці, падказваюць далейшы сюжэт, маніпуліруюць з неабходнымі рэчамі ці цацкамі.

Дзеці з цікавасцю інсцэніруюць песенькі-забаўлянкі, у якіх звяры і птушкі выконваюць пэўную работу, яны цесна звязаны з рэальным жыццём людзей, іх побытам. Песенькі-забаўлянкі пабудаваны ў форме пытанняў і адказаў падабаюцца дзецям, яны з гумарам і вясёлым настроем інсцэніруюць іх.

Гульні - драматызацыі даюць шырокі прастор для выяўлення у дзяцей творчых здольнасцей, самастойнасці, ініцыятывы. У гульнях-драматызацыях дзеці адлюстроўваюць свае ўражанні аб літаратурным творы, у мастацкіх вобразах увасабляюць яго персанажаў, перадаюць розныя падзеі, што адбываюцца ў ім. Да гульні -драматызацыі рыхтуем разам з дзецьмі атрыбуты, элементы касцюмаў. Касцюмы і атрыбуты ўзмацняюць уяўленні дзяцей, уносяць радасць і яркасць у гульню. Ініцыятарам правядзення гульні бывае выхавацель ці старэйшыя дзеці.

Дзеці з задавальненем гуляюць ў гульні не толькі на святах, але і ў вольны час. Дзеля гэтага я падбіраю гульні, якія суправаджаюцца словамі, напрыклад: "Проса", "У садочку", "Міхасік" і інш. У гульнях карыстаемся гульнёвымі зачынамі, лічылкі даюць магчымасць авалодаць песенна-рытмічнай асновай народных гульняў.

Адной з любімых спраў выхавальніка і дзяцей з'яўляецца ручная праца. Яе падраздяляюць на віды: работа з глінай i саломай, работа з паперай, картонам, работа з тканінай і ніткамі, работа з прыродным і іншымі відамі матэрыялаў.  Дзеці старэйшага ўзросту любяць наведваць гурток "Саламяныя дзівосы" пад маім кіраўніцтвам, дзе з саломкі вырабляюць павучкоў, ляляк, якімі ўпрыгожваюць "беларускаю хату", дораць дарослым і малодшым выхаванцам дзіцячага сада. Раз у квартал арганізуем выставы работ кружкоўцаў.

Матэрыял для работы з дзецьмі стараюся падабраць такі, каб ён дазволяў сфарміраваць у дашкольнікаў уяўленні аб тым, чым славен родны край: гісторыяй, традыцыямі, лепшымі людзьмі. Расказваю дзецям пра адметныя месцы у вёсцы. Імкнуся, каб пазнавальны матэрыял быў зразумелы і цікавы дзецям. Пры азнаямленні з роднай вёскай абапіраюсь на наяўны вопыт. Пад час абагульняючай размовы "Мая любая вёсачка" дзеці ўспамінаюць, аб чым даведаліся. Свае ўражанні дзеці перадаюць у малюнках. Выхоўваючьі ў дзяцей любоў да роднай вёскі, імкнуся падвесці дзяцей да разумення таго, што веска - часцінка Радзімы, паколькі ва ўсіх куточках, вялікіх і маленькіх, ёсць многа агульнага.

Перад кожным народным святам і абрадам афармляем музычную залу так, каб яна нагадвала беларускую хату. Напярэдадні свята праводжу сустрэчу з бацькамі. Ім тлумачу сутнасць абрадавых дзеянняў, раю як трэба рыхтавацца да свята, вызначаю ўдзел кожнага з іх (прыгатаванне абрадавай ежы, выступленне, ролі і інш.). Дзяцей і галоўных герояў апранаем у беларускі народныя касцюмы. Лічыцца, што пасля роднай мовы народны касцюм з’яўляецца важнейшай этнічнай прыкметай. Ён ярка адлюстроўвае характар народа, узровень яго духоўнага і матэрыяльнага жыцця ў розныя гістарычныя перыяды.                                             

Ёсць у хаце і "Чырвоны куток", дзе вісіць ручнік з беларускім арнаментам, пано з саломкі, тут жа столь, на ім - гліняныя збаны, побач -гліняны посуд. На святах дзеці разам з дарослымі спяваюць беларускія народныя песні, гуляюць у беларускія народныя гульні, абменьваюцца загадкамі, чытаюць вершы, танцуюць беларускія народныя танцы, граюць на музычных інструментах.

Народнае мастацтва нясе ў сабе зразумелы сэнс, які ў простых і лаканічных формах раскрывае прыгажосць навакольнага свету. Цацка сустракала дзіця літаральна ў калысцы - яго забаўлялі бразготкамі, рознымі падвескамі. Падрасталі дзеці - ускладняліся і цацкі. Цацкі рабілі з самых простых і даступных матэрыялаў: гліны, дрэва, саломы і інш. Знаёмства дзяцей з цацкай праходзіць пры сустрэчах на святах з майстрамі, якія жывуць ў вёсцы i якiх запрашаем з ДДТ г.п.Плешчанiцы

Атрыманыя веды дзеці замацоўваюць у самастойнай дзейнасці як у дашкольнай установе, так і дома. Святы аказваюць вялікі ўплыў на развіцпё самастойнай мастацкай дзейнасці дзяцей. Пасля іх у группе з'яўляюцца арганізатары, якія аб'ядноўваюпь каля сябе аднагодкаў, захапляюць гульнёй, прапаноўваюць пагуляць у свята.

Такім чынам, пры азнаямленні з народнай спадчынай:

  • расказ суправаджаю наглядным матэрыялам;
  • у працэсе паведамлення звяртаюся да дзяпей з пытаннямі, каб актывізаваць іх увагу, выклікаць імкненне да самастойнай пазнавальнай дзейнасці;
  • не называю дат, таму што яны ўскладняюць успрыманне матэрыялу;
  • выкарыстоўваю даступную для дзяцей лексіку, тлумачу значэнне невядомых слоў.

Падчас работы з дзецьмі выкарыстоўваю наступныя формы работы:

  • гульня-драматызацыя;
  • расказванне народных казак, легенд, паданняў;
  • экскурсіі на прыроду;
  • маляванне, аплікацыя, лепка;
  • канструяванне і мастацкая праца;
  • музычныя заняткі;
  • народыыя святы.

3 вопытам сваёй работы я знаёміла педагогаў раёна на метадычным аб'яднанні, іх увазе было прадстаўлена свята Юр’еўскае свята. Удзел  у свяце прынялі бацькі выхаванцаў і настаўнікі пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Акалоўская сярэдняя агульнаадукацыйная школа Лагойскага раёна". Для выхавацеляў раёна падчас педагагічнага марафону прадэманстравалі свята "Не пусцiм мову на  звод, бо мы -беларускi народ", пазнаёмілі педагогаў з беларускімі народнымі традыцыямі, песнямі, танцамі.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

Вынiкi назiранняў, зробленых у час рэалiзацыi перспектыўнага плану святкавання беларускiх народных святаў, дазваляюць зрабiць вывады аб пазiтыўных вынiках праведзенай работы, дае падставу сцвяржаць, што арганiзацыя i правядзенне мерапрыемстваў захапляе, цiкавiць усiх: i дзяцей, i педагогаўi бацькоў.    

Я пераканалася, што сiстэматычная работа атрымала сваё адлюстраванне ў дзецях: мова дзяцей стала больш выразнай,пашырыўся слоўнiкавы запас, узрасла пазнавальная цiкавасць да навакольнага асяроддзя, да народных святаў i абрадаў, цiкавасць да беларускай мовы.  Дзеці сталі больш актыўнымi i эмацыянальнымi.

Разам з тым,  наша работа па фарміраванні  нацыянальнай самасвядомасці дашкольнікаў сустрэла і цяжкасці:-нажаль, не ўсе бацькі добра валодаюць,а тым больш размаўляюць з дзецьмі на роднай мове( адсутнасць беларускамоўнага асяродзя), маўленне дашкольнікаў знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Такім чынам супрацоўніцтва дашкольнага і сямейнага выхавання яшчэ патрабуе ўдасканалення.

Я упэўнена, што нашы дзеці будуць памятаць свой род, таму што вывучаючы народныя традыцыі, я выхоўвала любоў для сваёй гісторыі, продкаў і Радзімы.

Такім чынам, выхаванне ў дзяцей нацянальнай самасвядомасцi - адказная і складаная задача, вырашэнне якой у маленстве толькі пачынаецца і фарміруецца паступова, у працэсе назапашвання ведаў з жьшця.

Вынікі работы важкія толькі пры сумеснай рабоце дарослага і дзіцяці, дзіцячага сада і сям'і. Толькі тады, калі бацькі будуць зацікаўлены, каб іх дзіця ведала сваю родную мову, традыцыi cвайго народа, намаганнi выхавальнiкаў не пройдуць дарэмна.

 

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

 

  1. Аберган, В.П. Народная спадчына - дашкольнікам / В.П.Аберган.А.К.Лявонава, 'Г.У.Арлова, М.А.Каліноўская.-Мінск, 1998.
  2. Аляхновіч , А.М. Беларускі музычны фальклор / А.М.Аляхновіч, М.В.Рахчэеў, У.Д.Каструлёў.-Мінск. 1996.
  3. Беларускі народны каляндар / аўт.-уклад. А.Ю.Дозка. - Мінск. 1992.
  4. Вількін, Я.Р. Беларускія народныя гульні! Я.Р.Вількін.-Мінск, 1996.
  5. Гульні. Забавы. Ігрышчы / аўт.-укладд А.Ю.Лозка. - Мінск, 1996.
  6. Дуброва, В.П. Адраджэнне нацыянальных традыцый у дзіцячым садзе /В.П.Дуброва, А.П.Мілашэвіч, Л.Ф.Саўчанка. Віцебск, 1994.
  7. Кавалеўская, Г.М. Выхаванне нацыянальнай самасвядомасці: дашкольнікаў сродкамі беларускага фальклору / Г.М.Кавалеўская.- Мазыр, 2009
  8. Ліцвінка, В.Дз. Святы і абрады беларусаў. 2-е выд.- Мінск, 1998.
  9. Цыральчук, А.А. Купалінка: народныя святы і абрады / А.А.Цыпальчук.- Мазыр, 2005.
  10. Шаблоўская, Т.А, Наш край Беларускі / Т.А.Шаблоўская. - Мазыр, 2006

 

 

 

 

 

ГАСЦЁЎНЯ

 

                                                                                   ВЫКАНАЎЦА:

          Шустоўская Т.А, выхавацель установы дашкольнай адукацыі, 1 кат.

Праграмныя задачы:

Замацоўваць веды дзяцей пра прадметы сялянскага быту. Пазнаёміць бліжэй з народнымі песнямі і захапіць дзяцей імі. Паказаць, што лапці- абутак нашых продкаў; растлумачыць, што сёння мы звяртаемся ўсе да сваёй гісторыі, культуры, імкнёмся глыбока спазнаць спадчыну нашых продкаў, і лапці выступаюць як сімвал усяго народнага, старажытнага. Падводзіць дзяцей да таго, што самае небяспечнае для чалавека – выпадзенне з традыцыі; што ў выбарах народнага мастацтва, на ручніках адбіваюцца, як бы люструюцца, і навакольнае прыроднае асяроддзе, і густы, і характар беларускіх людзей.

 

На стале ручнікі з беларускім арнаментам, вышыўкай. Каля стала гаспадыня. Яна дастае з печы ежу, ставіць на стол. Падмятае падлогу і спявае “Чаму ж мне не пець”.

Заходзяць госці: Добры дзень, ягомасці. Ці запрашаеце нас да сябе ў госці?

Гаспадыня: Добры дзень, госцейкі, дарагія. Запрашаем у хату. Праходзьце, калі ласка.

Ваня: Сядзем радком- пагаворым ладком.

Жэня: За добрай размовай і работа ідзе хутчэй.

М.Б.: А паглядзіце, якія прыгожыя ручнікі ў хаце! І хтож гэта іх ткаў, вышываў?

Гаспадыня: Гэта ручнікі маёй матулі. Зараз яна прыйдзе і шмат чаго вам раскажа пра іх.

Заходзіць цётка Марыля. Вітаецца.

Цётка Марыля: Кожны з гэтых ручнікоў мае сваю гісторыю.

Вядучы: Цётка Марыля, гэта ж вельмі добра, што і цяпер у людзей ёсць цікавасць да іх. Сапраўдны ручнік- гэта сімвал чысціні, цяпла беларускай зямлі і роднай хаты. Раскажыце нам пра свае ручнікі. Адкуль яны ў вас?

Цётка Марыля: А вось паслухайце. На нашай зямлі быў калісь лён самай шанаванай раслінай, бо апранаў і карміў. Усе гэтыя ручнікі льняныя.

Наташа: Прала, выпрадала льнянок валакністы с песняй пачынала ўзор прамяністы. Выткаўшы, паслала ручнікі на кросны. Да зары мачыла, на сонцы сушыла. Каб былі бялёсы, выкачвала гладка, як вучыла матка і занесла ў хатку.

Песня “Паслалі дзеўкі лён”

Вядучы:  Цётка Марыля, а праўда, што вось гэтым ручніком вы выходзілі заўсёды да гасцей?

Цётка Марыля: Праўда!

Давайце і мы, як водзіцца, павітаем гасцей хлебам- соллю. (частуе гасцей)

Гаспадыня: Матуля, а над гэтым ручніком вы калі працавалі?

Цётка Марыля: як першанца свайго насіла - Лявонку. Павер’е такое было, каб дзіця расло моцнае і добрае, вось такім ручніком трэба было яго спавіць, цела, ножкі абціраць.

Вядучы:  А калі хлопец знаходзіў сабе прыгажуню-дзяўчыну, ён браў сабой свата і ішоў у сваты. А якім жа ручніком павязвалі свата?

Цётка Марыля: Вось такім (паказвае). Яго павязвалі свату і песню спявалі.

Песня “Пайшоў на вяселле наш сваток”

Гаспадар: А маладым рукі абкручвалі вось гэтым ручніком, каб весці за стол. (Наташа надзявае вэлюм, Жэня- капялюш, гаспадар абводзіць маладых тры разы вакол стала)

Вядучы:  Пахілілася белая бярозка да зямлі. Пакланілася маладая Ганулька ўсёй радні (маладыя кланяюцца).

Вядучы:  Паглядзіце, дзеці, якія разнастайныя ўзоры на гэтых ручніках. Тут і кветачкі, і ромбы , і квадраты, крыжыкі, каласкі, кругі, вазончыкі. І кожны гэты ўзор аб нечым гаворыць. Калі на ручніку убачыце птушачку галубка, або лебедзь – гэта сімвал кахання. Крыжыкі на ручніку- гэта сімвал агню і сонца, вазоны сімвалізуюць дрэва жыцця, васількі- сімвал засеянага поля.

Гаспадыня: Шмат было ў нас розных абрадаў, связаных з ручнікамі, але іх аб’ядноўвае адзін сэнс- ушанаванне продкаў.

Гаспадар: Ручнік бым сімвалічным пасрэднікам паміж светам жывым і светам нябачным. А колькі прыгожых песняў складзена пра ручнік.  Хочацца пераканацца у тым, што і вы іх ведаеце, дзеці!

Песня “Слуцкія ткачыхі”

Цётка Марыля: Госці мае. Ці не час нам ужо і падсілкавацца?

Гаспадыня: Запрашаю вас за стол дубовы, абрус белы, на бяседу прыветлівую,  ды вясёлую.

Гаспадар: Дзеці, а можа, вы ведаеце прыказкі ды прымаўкі пра ежу?

Маша: Без кавалка хлеба- кепская бяседа.

Ваня: Голад- не цётка.

Маша: Дзе бліны- там і мы.

Таня: Чалавек галодны – ні на што не годны.

Гаспадар: Бачу, што суразмоўцы вы добрыя, цікавыя і шмат чаго ведаеце. 

Гаспадыня: Ну,  а цяпер я хачу , каб вы пакаштавалі вось гэту беларускую страву, якая называецца “Бабкай” (дзеці каштуюць, пытаемся як прыгатаваць).

Гаспадар: А вось, дарагія госцейкі, у мяне для вас  квас, зроблены з хлеба. З майго кваску не пусціцеся ў таску.

Вядучы:  Каб не пусціцца ў таску, мы зараз наладзім гульню.

Гульня “Залатыя варата”

2 частка

Сядзіць дзед, пляце лапці і кошык.

Вядучы:  Дзеці, да нас у садок прыйшоў дзядуля, пойдзем паглядзім, што гэта ён там робіць?

Дзядуля: Лапці пляту. Лапці- гэта, дзеткі, абутак нашых продкаў, і я іх насіў.

Вядучы:  Дзядуля, а калі вы сталі плясці лапці, ці цяжка было навучыцца гэтай справе?

Дзядуля: Не, не цяжка.

Гаспадар: Дзеці, у сям’і  ў дзядулі было шмат дзяцей.Працавалі ўсе шчыра, але кожны меў свой абавязак. Першыя лапці, ты, дзядуля, калі сплёў?

Дзядуля:  Калі мне было 10 гадоў.

Гаспадар: Ашто гэта каля вас ляжыць?

Дзядуля: Лыкі. Гэтыя свежыя, знятыя з ліпы, а вось гэта - ўжо ачышчаная. Я іх  зрабіў тоненькімі.

Вядучы:  Вясною, дзеці, калі ліпа ажывала пасля зімы і яе кара станавілася мяккай, клейкай, лупілі яе, ці як казалі- нарыхтоўвалі лыка. А зрабіць гэта трэба было ўмела, каб не папсаваць дрэва. Ліпу вельмі шкадавалі, яна людзей абувала.

Гаспадар: Вам зараз, дзеці, абутак са скуры падавай.

Гаспадыня: А вы, дзеткі, павінны ведаць, як жылі вашы бабулі і дзядулі, прадзеды, што яны абувалі.

Вядучы:  Лапці- гэта светлая памяць аб мінуўшчыне.

Ваня: Я люблю лапаточкі свае. Няма іх- мне чагось нястае.

Антон: У лапаточках сваіх я спяваю і танцую. Усіх добрых людзей я гасцінна частую.

Жэня: Лапці роду майго знакамітага вам раскажуць пра лёс прадзеда майго працавітага.

Вядучы:  Дык няхай жа навеюць яны даўніну і выхоўваюць ў дзетак маіх дабрыню.

Танец “Падыспан”

Вядучы:  Ой, як добра, што сёння сабралася разам наша садаўская сям’я: бацькі, дзеці, бабулі, прадзеды (выходзяць 4 выхаванцы).

Жэня: Жадаем табе, шчодрая гаспадыня, добра пажываці.

Маша: А ты, гаспадар, будзь вясёлы, як вясна- красна, а  багаты, як восень. Жывіце здаровы, будзьце багаты.

Ваня: Каб у вас куры і карова былі заўсёды здаровы.

Гаспадар: Не абыходзьце нашага парога, калі будзе міма ісці ваша дарога.

Вядучы:  Дзякуем, паважаныя гаспадары. Хіба ж можна абысці парог такіх гасцінных людзей?


 

13.12.2021 08:29 - 22.06.2023 08:25