Мамачка, матуля, любая мая!

14.10.2024

14 кастрычніка, у дзень вялікага праваслаўнага свята - Пакрова Прасвятой Багародзіцы, азначаецца і Дзень матулі. У нашай ўстанове мы віталі ўсіх матуль і ўсіх, хто прыйшоў на свята. Прысвяцілі яго самым добрым, чулым, пяшчотным, клапатлівым, працавітым і самым прыгожым - нашым матулям. Дзеці вельмі стараліся, каб у гэты восеньскі вечар усім было цёпла і ўтульна, каб матулі трошкі адпачылі, усміхнуліся і актыўна паўдзельнічалі ў свяце. І сапраўднае свята атрымалася. Многа прыгожых слоў было сказана пра нашых матуль. Былі вясёлыя гульні, цікавыя конкурсы, танцы.

У дружнай гульні "Намалюй сонейка" спаборніцтва праходзіла паміж двума камандамі. Пад музыку дзеці і дарослыя збіралі праменьчыкі любові. А потым быў наступны конкурс для мам і дзяцей "Што за дзіва гэтыя казкі". У нашай зале таксама прайшла ўсім вядомая гульня "Угадай мелодыю". Нашы матулі, якія маюць пасведчанне шафёра, нават машынамі кіравалі:  не легкавымі - грузавымі (перамагаў той, хто хутчэй наматае нітку на карандаш, да якой прывязана машына - той першы прыбудзе на фініш). Была і праца ў камандзе: "Вясёлая ўборка", "Павесім хустачкі". Прыгожы танец з матулямі "Калі весела жывецца, зрабі так!". Дзеці павіншавалі сваіх матуль са святам, пажадалі ім здароўя, шчасцця і многа усмешак. А потым падарылі паштоўкі, прыгатаваныя сваімі рукамі і запрасілі за стол на чаяванне. 

Са святам вас, дарагія і любімыя!

15.10.2024 15:00 - 15.10.2024 16:04