Дажынкі і стагоддзе Лагойскага раёна

30.09.2024

28 верасня наша ўстанова адукацыі прыняла ўдзел ва ўрачыстых святочных мерапрыемствах, прысвечаных дажынкам і стагоддзю Лагойскага раёна. Апетытныя салодкія вырабы былі прадастаўлены ў кулінарным фэсце "Смачны фальварак". Калектывы ўсіх устаноў адукацыі раёна сумесна з бацькамі прадстаўлялі свае смачныя вырабы. Праходзячы міма застаўленых рознымі смачнасцямі сталоў, можна было не проста любавацца гастранамічнымі вынаходствамі, але і прадэгуставаць іх. Нарасхват ішлі нашы мятлічыцкія вергуны, мафіны з какосам, шарлотка ў карамельнай заліўцы і рагалікі з брусніцамі.

Побач з намі выступаў народны вакальны ансамбль "Белы Птах" Палаца культуры МТЗ. У рэпертуары гучалі беларускія народныя і сучасныя песні. Пачуўшы знаёмыя мелодыі, многія спявалі і падтанцоўвалі, мы таксама не засталіся ўбаку.

Атрымалася сапраўднае свята.

01.10.2024 18:40 - 01.10.2024 19:12