Ліст аб Беларусі

25.09.2024

Ва ўстанове прайшло мерапрыемства "Ліст аб Беларусі". Гэта сумесны праект Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратуры. На пачатку мерапрыемства памочнік пракурора ў даступнай форме расказала аб значнасці работы пракурора; пагутарыла з дзецьмі аб тым, кім яны жадаюць стаць. Нагадала, што яны павінны стаць патрыётамі і дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны, якія любяць сінявокую Беларусь і ніколі ёй не здрадзяць.

А потым дзеці разам з гасцямі здзейснілі невялікае віртуальнае падарожжа па гіс торыі нашай краіны, каб сабраць усё самае важнае і цікавае і даць адказ на ліст аб Беларусі. Дзеці яшчэ раз успомнілі пра дзяржаўныя і прыродныя сімвалы Беларусі; пагулялі ў інтэрактыўную гульню "Адгадай сімвалы Беларусі", патанчылі, паспявалі. Дзеці разам паказалі"Танец са сцяжкамі", дзяўчынкі - "Танец з ручнікамі".

На працягу мерапрыемства гучалі беларускія мелодыі, песні, якія краналі сваім хараством, пяшчотай, цеплынёй. Дзеці пазнаёміліся з архітэктурнымі і гістарычнымі помнікамі, якія захоўваюць у сябэ рэха Айчыннай вайны. Лейтматывам прайшло: "Людзі! Памятайце! Не дапусціце новай вайны!".

На прыканцы школьнікі разам з нашымі выхаванцамі праспявалі песню "Я люблю Беларусь". Ліст напісаны і адправіўся ў віртуальнае падарожжа вакол зямнога шара. Ляці з любоўю і мірам!

25.09.2024 17:22 - 25.09.2024 18:38