Збіраем уражджай

20.09.2024

Восень - цудоўная пара для збору ўраджаю. Выхаванцы дзіцячага сада разам з выхавацелямі ўсё лета даглядалі расліны ў агародзе: палівалі, палолі, рыхлілі. І агарод іх парадаваў нядрэнным ураджаем: фасолька ўрадзіла, гарбузы, салата.

Агарод у дзіцячым садку - гэта яшчэ і магчымасць бачыць вынікі сваёй працы. Сумесная праца на агародзе дае магчымасць навучыцца адказнасці, садзейнічае фарміраванню працоўных навыкаў і аб'яднанню дзіцячага калектыву. І вядома, агарод - гэта праца на свежым паветры, які спрыяе захаванню і ўмацаванню здароўя дзяцей, гарманічнаму развіццю. 

20.09.2024 14:19 - 20.09.2024 14:28