Выпускны "Рамонкавы баль"

31.05.2024

У дзіцячым садзе адбыўся выпускны пад рамантычнай назвай "Рамонкавы баль".

Урачыстае, цудоўнае, крыху сумнае свята сабрала ў зале выпускнікоў, бацькоў, гасцей.

Сімвалам свята быў рамонак - гэта маленькае сонейка, якое аб'ядноўвае мноства жыццёвых дарог - пялёсткаў. Рамонак - гэта сімвал дабра, пяшчоты, дзяцінства. Кожны пялёстак рамонка жаданняў быў с сакрэтам. Прагаворваючы словы: "Ты, рамонак, 1,2,3, нам пялёстак падары!", дзеці пападалі ў краіны: "Краіна маленства", "Краіна гістарычная", "Краіна сюрпрызаў", "Краіна выхавальная", "Краіна танцавальная", "Краіна гульнёвая", "Краіна развітальная".

Гучалі песні "Дорожка в садик", "Первоклашки", "Мирись", песня-танец "Мой мишка". Былі кампазіцыя з рамонкамі "А рамонкавае поле зацвіло", сцэнка "Топ-топ" з удзелам бацькоў, вельмі прыгожы развітальны вальс і танец хлопчыкаў "Стылягі".

Не абышлося на свяце і без "гувернанткі" Фрэкен Бок з яе памочніцай Матыльдай. На прыканцы свята на пляцоўцы дзіцячага сада таксама ўсіх чакаў сюрпрыз - вялікароставая цацка Чэбурашка. Дзеці танчылі, гулялі, радаваліся пагодзе і, ўвогуле, жыццю. 

https://drive.google.com/file/d/1dmuyeFi53Wu1qcQ15uytkujKCe4m7K7L/view?usp=drive_link

https://drive.google.com/file/d/1_yu-twKszlLYpZLnjE7wHgNM59BwDysH/view?usp=sharing

https://drive.google.com/file/d/1_yu-twKszlLYpZLnjE7wHgNM59BwDysH/view?usp=sharing

https://drive.google.com/file/d/1mFa_DykfRakH9tFaYPx4atK4RhmGZkTS/view?usp=sharing

 

 

05.06.2024 16:13 - 05.06.2024 18:05