Бульбачка атрымалася

12.09.2023

Каб харчаванне дзяцей было танней, кожны год работнікі дзіцячага сада завіхаюцца на нарыхтоўцы бульбы. У гэтым годзе бульбу збіралі разам з нашымі шэфамі ААТ "Лагойскае МТС Райаграсэрвіс", бацькамі выхаванцаў дзіцячага сада, работнікамі "Акалоўскай сярэдняй школы". 

Мы вельмі стаміліся, але ўсе былі задаволены вынікам: радкі поля былі ўсыпаны бульбачкай, якая зіхацела нібы жоўтае сонейка.

Падчас перапынку на ежу мы пакаштавалі смачны комплексны абед, пасля якога з новымі сіламі прыняліся за работу.

12.09.2023 17:09 - 14.09.2023 18:44