Бяспека вашых дзяцей!

08.09.2023

Бяспека вашых дзяцей!

Перад усімі бацькамі рана ці позна ўстае пытанне, з якога ўзросту можна пакідаць дзіця дома аднаго. Тут адназначна можна сказаць, што дзеці дашкольнага ўзросту павінны знаходзіцца пад наглядам дарослых. Дзеці, асабліва ва ўзросце да 7 гадоў, праяўляюць непадробную цікавасць да навакольных прадметаў, у прыватнасці да электрапрыбораў, тэхнікі і г.д. Яны не ўсведамляюць да чаго можна дакранацца, а да чаго - небяспечна для жыцця, з чым можна гуляць, а з чым не. Часцей за ўсё дзеці атрымліваюць траўмы ў сілу сваёй дапытлівасці, рухомасці, празмернай самаўпэўненасці, недахопу жыццёвага вопыту, эмацыйнай неўраўнаважанасці.

Калі дзіця малодшага школьнага ўзросту застаецца адзін дома. Сыходзячы з дому нават на непрацяглы час, зачыніце вокны, балкон, выключыце ваду, газ, электранагравальныя прыборы. Калі мяркуеце, што вернецеся зацемна, уключыце святло ва ўсіх пакоях, дзе можа гуляць дзіця. Зачыняючы дзверы, нагадаеце дзіцяці, каб ён нікому са старонніх дзверы не адчыняў. Дзіця лепш засвоіць правілы, калі зымітаваць магчымыя небяспечныя сітуацыі ў выглядзе гульні.

Растлумачце свайму дзіцяці, якія небяспекі могуць падцікоўваць яго дома, на вуліцы, пры адпачынку на прыродзе. Дзеці павінны ведаць, якія дзеянні могуць прывесці да надзвычайных сітуацый, як не дапусціць пажару і што рабіць у выпадку яго ўзнікнення, якіх правілаў трэба выконваць, знаходзячыся на вадаёмах і паблізу іх, правілы бяспечных паводзін на дарогах.

Немагчыма прадугледзець усе сітуацыі і даць парады на ўсе выпадкі жыцця. Але навучыць дзіця быць асцярожным можна і трэба. І ніхто не зможа зрабіць гэта лепш, чым бацькі. Бо менавіта Ваша ўвага, любоў і клопат - самая надзейная абарона! Памятайце, што дзіця бярэ прыклад з Вас і калі ён заўважыць ваша абыякавае стаўленне да правіл бяспекі, то і само стане абыякава ставіцца да іх.

Для таго, каб абараніць жыцці Вашых дзяцей, трэба не забываць аб тым, што адказнасць за дзіцячае свавольства або неасцярожнасць нясуць, у першую чаргу, дарослыя. Менавіта мы абавязаны своечасова папярэдзіць дзіця і прадугледзець усе меры бяспекі.

І, самае галоўнае, ні ў якім разе не пакідайце малалетніх дзяцей адных без нагляду!

 

11.09.2023 15:40 - 11.09.2023 15:40