Выхаванцы рознаўзроствавай групы №1 дзіцячага сада на некаторы час ператварыліся ў сапраўдных даследчых. Ім патрэбна было вырашыць задачу "Што хутчэй растае: звычайны снег ці снег з соллю?". А яшчэ дэталёва разгледзіць, як растае снег.
Дзеці разам з выхавальнікам бралі дзве пасудзіны і засыпалі іх снегам. У адну з іх дадавалі соль. І параўноўвалі, у якой з іх снег будзе раставаць хутчэй. Вядома,у той, дзе засыпалі соль! А потым правялі яшчэ адзін дослед. Замест снега ўзялі кавалачкі лёду, пасыпалі адзін з іх соллю і назіралі за тым, як хутка такі лёд ператворыцца ў ваду. Выхавальніца паведала дзецям, што ў галалёд дарогі часта пасыпаюць соллю. Для чаго ж гэта робіцца? Адпаведна, каб усё хутчэй растала і нам было зручней хадзіць.
Наступны досвед быў таксама цікавым. Мы рэдка дэталёва разглядаем, як растае снег. Для таго каб убачыць гэты працэс, выхавальнік узяла шклянку гарачай вады і змясціла туды снег. Снег знік прама на вачах. Як жа гэта працуе? Дзеці даведаліся што снег за лічаныя секунды раствараецца ў гарачай вадзе з-за маментальнага цеплаабмену. Гарачая вада аддае вельмі моцнае цяпло халоднаму снегу, таму ён хутка растае.
Гэтыя элементарныя доследы дапамаглі прадэманстраваць дзецям розныя ўласцівасці снегу і цікава з карысцю бавіць час у дзіцячым садку.