Сацыяльна-педагагічны праект "Ліст да сябра"

 

У верасні 2021 года ў Мінскай вобласці стартаваў сацыяльна-педагагічны праект "Ліст да сябра"

Мэта – выхаванне асноў грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей дашкольнага ўзросту падчас азнаямлення з прыроднымі і сацыяльнымі аб'ектамі навакольнага асяроддзя, развіццё складнай гаворкі і культуры камунікавання падчас напісання калектыўных лістоў пра сваю малую радзіму аднагодкам з іншых раёнаў Мінскай вобласці.

Рэалізацыя праекта дапускае вызначэнне педагогамі найбольш цікавых аб'ектаў у населеным пункце, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі (прыродныя і прамысловыя аб'екты, спартыўныя і культурныя аб'екты, гістарычныя месцы), правядзенне з дзецьмі экскурсій і «заняткаў па жывым слове», арганізацыю ліставання выхаванцаў сваёй групы з аднагодкамі з іншых устаноў дашкольнай адукацыі Мінскай вобласці. Важнай умовай паспяховай рэалізацыі праекта з'яўляецца далучэнне да адукацыйнага працэсу бацькоў, якім будзе прапанавана арганізоўваць у выхадны дзень прагулку з дзецьмі да аддаленых прыродных і сацыяльных аб'ектаў населенага пункта, у якім знаходзіцца ўстанова адукацыі.

Умовы праекта прадугледжваюць афармленне ва ўстановах дашкольнай адукацыі альбома «Мая малая радзіма ў лістах да сяброў» для фіксацыі вынікаў ліставання, стварэнне раённых электронных кніг з аповедамі і малюнкамі дашкалятаў пра сваю малую радзіму. Вынікам усяму стане стварэнне электроннай кнігі «Міншчына ў аповедах і малюнках дашкалятаў».

Больш падрабязная інфармацыя пра ўмовы правядзення праекта змешчана на сайце Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.

06.12.2021 21:45 - 06.12.2021 21:45

"Ты ліст мой атрымаеш і ўзрадуешся раптам"

Выхаванцы дзіцячага садка актыўна ўдзельнічаюць у праекце "Ліст да сябра". Атрымаўшы чарговы ліст дзеці адразу далі адказ сваім сябрам. У якім падзяліліся навінамі і сваім добрым настроем. А настрой сапраўды дзівосны яшчэ і таму, што наступіла вясна...

Разам з выхавацелямі дзеці аднеслі свой ліст у паштовую скрыню і пабывалі на экскурсіі ў адделе паштовай сувязі. 

 

15.03.2022 18:15 - 15.03.2022 18:18

свернуть

Карта сацыяльна-педагагічнага праекта "Ліст да сябра"

17.02.2022 18:45 - 18.02.2022 18:00

свернуть