Рознаўзроставая група "Валошкі"

Саракі

Сёння прыгожае народнае свята - Саракі. Лічыцца, что ў гэты дзень да нас прылятаюць сорак птушак, і сярод іх - жаваранак. Выхаванцы дзіцячага сада сканструявалі птушак з паперы. А вышаўшы на прагулку, высока падымалі птушачак, гукалі вясну, каб яна ў дарозе не бавілася, а спяшалася да нас. Разам з малодшымі дзеткамі потым упрыгожылі галінкі дрэў на гульнявой пляцоўцы. Сустракаючы свята, дзеці рознаўзроставай групы №2 вылепілі таксама жаваранкаў з салёнага цеста, праспявалі песню:

Жавароначкі прыляціце,

Зямлю-матухну абудзіце"

І дожджыкам напаіце.

22.03.2024 17:00 - 22.03.2024 17:41

свернуть

8 марта

Напярэдадні свята 8 марта дзеці разам з педагогамі падрыхтавалі для мам і бабуль выдатны канцэрт: выступалі з песнямі і танцамі, вершамі і прыпеўкамі, інсцэніроўкамі на радасць сваім родным і любімым мамам і бабулям. Маці і бабулі з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, гульнях і агульных танцах. Сумесныя гульні і конкурсы прыносяць дзецям і дарослым жывыя зносіны, дух рызыкі і спаборніцтва, гонар за сваіх блізкіх.

20.03.2024 18:47 - 22.03.2024 16:50

свернуть

23 лютага

23 лютага - свята сапраўдных мужчын, смелых і адважных, спрытных і надзейных, а таксама свята хлопчыкаў, якія вырастуць і стануць абаронцамі Айчыны. Дзяцей пазнаёмілі і расказалі, што такое армія, чаму 23 лютага — Дзень Абаронцы Айчыны, выхоўвалі паважлівыя адносіны да ваеннага чалавека, чалавека ў форме, прывівалі любоў да Радзімы, і развівалі патрыятычныя пачуцці. Выхаванцы, у гульнявой форме, праходзілі выпрабаванні ў "розных відах войскаў", расказвалі вершы, спявалі песні, танцавалі.

 

20.03.2024 18:39 - 22.03.2024 16:49

свернуть

Гурток "Займальныя шашкі"

Педагагічная мэтазгоднасць працы гуртка па навучанні гульні ў шашкі заключаецца ў тым, што дзіця ў простай і даходлівай форме, праз разнастайныя даступныя метады і прыёмы працы (чытанне казак, апавяданняў, вершаў, гутаркі, разгляданне малюнкаў, гульні-заданні, прадуктыўная дзейнасць) развівае асобасныя якасці, атрымлівае веды, назапашвае досвед, самастойна думае, аналізуе, становіцца сабраней, самакрытычней, у дзіцяці ўзбагачаюцца разумовыя працэсы.

Гульня ў шашкі выхоўвае ў дзецях такія немалаважныя для іх будучага жыцця якасці, як уменне самастойна думаць і несці адказнасць за прынятае рашэнне, адэкватна ставіцца да няўдач і параз. Больш за тое, праца ў гуртку прадугледжвае сумесную дзейнасць дзяцей, што ўдасканальвае навыкі зносін, выхоўвае добразычлівыя адносіны дзяцей адзін да аднаго, тым самым ствараючы спрыяльны эмацыйны фон у групе.

06.02.2024 18:44 - 06.02.2024 18:44

свернуть

Касмічны карабель

14.04.2023 18:46 - 14.04.2023 18:55

свернуть

Першая сустрэча

А гэта мы сустрэліся з першай вясновай кветачкай!

01.04.2022 16:09 - 01.04.2022 16:10

свернуть

Вандроўка па старонках "Чырвонай кнігі"

Дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення "Чырвонай кнігі", з мэтай яе стварэння, з раслінамі і жывеламі занесенвмі ў "Чырвоную кнігу". У дзяцей фарміраваліся ўяўленні пра адзінства і ўзаемасувязь чалавека і прыроды, узаемазалежнасць жывых арганізмаў у прыродзе. Развіваліся ўяўленні, уменне ўваходзіць у новую сітуацыю. Выхоўвалася гуманнае стаўленне да прыроднага свету, імкненне актыўна ўдзельнічаць у ахове прыроды.

14.03.2022 17:50 - 20.03.2024 19:02

свернуть

Занятак "Дзіўнае малако"

Як смачна і салодка, і вельмі лёгка,

Вечарам, раніцай, піць малако!

З кубка і банкі, а можа, пакета,

Ўбіраць густ шчаслівага лета.

Сонца і рэчкі, травы і кветкі,

Усё гэта ўваходзіць у склад малака.

 

       На занятку ў дзяцей фарміраваліся ўяўленні  аб карысці малака і малочных прадуктах для арганізма чалавека. У дзяцей развівалась пазнавальная цікавасць у працэсе арганізацыі элементарных даследаванняў, эксперыментаў,  жаданне пазнаваць новае,  удзельнічаць у сумеснай доследна-эксперыментальнай дзейнасці. У дзяцей выхоўваўся здаровы лад жыцця, уменне працаваць у калектыве, дабрыня, клапатлівае стаўленне адзін да аднаго.

21.01.2022 18:17 - 14.03.2022 17:47

свернуть
2021
декабрь
1 декабря, среда

Ох, як хораша зімой на вуліцы!

подробнее...