Рознаўзроставая група "Званочкі"

23 лютага

Дзеці ў гульнях "На зямлі, у небе", "Каму прыналежыць?" ператвараліся ў людзей ваеннай прафесіі, якія валодаюць пэўнымі якасцямі: смеласцю, сілай, адвагай.

 

20.03.2024 18:28 - 22.03.2024 16:54

свернуть

Даследуем разам

Выхаванцы рознаўзроствавай групы №1 дзіцячага сада на некаторы час ператварыліся ў сапраўдных даследчых. Ім патрэбна было вырашыць задачу "Што хутчэй растае: звычайны снег ці снег з соллю?". А яшчэ дэталёва разгледзіць, як растае снег.

Дзеці разам з выхавальнікам бралі дзве пасудзіны і засыпалі іх снегам. У адну з іх дадавалі соль. І  параўноўвалі, у якой з іх снег будзе раставаць хутчэй. Вядома,у той, дзе засыпалі соль! А потым правялі яшчэ адзін дослед.  Замест снега ўзялі кавалачкі лёду, пасыпалі адзін з іх соллю і назіралі за тым, як хутка такі лёд ператворыцца ў ваду. Выхавальніца паведала дзецям, што ў галалёд дарогі часта пасыпаюць соллю. Для чаго ж гэта робіцца? Адпаведна, каб усё хутчэй растала і нам было зручней хадзіць.

Наступны досвед быў таксама цікавым. Мы рэдка дэталёва разглядаем, як растае снег. Для таго каб убачыць гэты працэс, выхавальнік узяла шклянку гарачай вады і змясціла туды снег. Снег знік прама на вачах. Як жа гэта працуе? Дзеці даведаліся што снег за лічаныя секунды раствараецца ў гарачай вадзе з-за маментальнага цеплаабмену. Гарачая вада аддае вельмі моцнае цяпло халоднаму снегу, таму ён хутка растае.

Гэтыя элементарныя доследы дапамаглі прадэманстраваць дзецям розныя ўласцівасці снегу і цікава з карысцю бавіць час у дзіцячым садку.

06.02.2024 18:42 - 06.02.2024 18:43

свернуть

Рацыён дзяцей у дзіцячым садзе

Рацыён дзяцей у дзіцячым садзе даволі разнастайны. Арганізацыя харчавання ў дзіцячым садзе павінна спалучацца з правільным харчаваннем дзіцяці ў сям'і. Трэба імкнуцца. Каб хатняе харчаванне дапаўняла рацыён дзіцячага саду. З гэтай мэтай бацькі павінны знаёміцца з меню, штодня вывешваюць ў групах. Таму на вячэру лепш прапаноўваць тыя прадукты і стравы, якія дзіця не атрымлівала у дзіцячым садзе, а ў выхадныя і святы яго рацыён лепш наблізіць да садаўскага.

24.03.2023 18:29 - 22.03.2024 16:51

свернуть

"Кошкін дом"

Прайшоў занятак та тэме: маляванне "Кошкін дом". Замацоўваліся веды аб правілах пажарнай бяспекі. У дзяцей выхоўвалася жаданне выконваць правілы бяспекі дома, у дзіцячым садзе. Дзеці атрымалі уяўленні аб тым, што агонь можа прыносіць не толькі карысць чалавеку, але і шкоду. Фарміравалася пачуццё небяспекі агню, уяўленні дзяцей аб пажаранебяспечных прадметах, якімі нельга самастойна карыстацца. Выхоўвалася устойлівая цікавасць да малявання.

07.04.2022 11:56 - 22.03.2024 16:51

свернуть

28.03.2022

Нажнічкі-чараўнічкі

05.04.2022 13:33 - 07.04.2022 11:58

свернуть

16.03.2022

Займаемся матэматыкай

 

05.04.2022 13:28 - 07.04.2022 11:58

свернуть

23.02.2022

Любы тата будзь заўсёды абаронцам для сям'і

05.04.2022 13:27 - 07.04.2022 11:58

свернуть

Занятак. Дзіця і грамадства. Тэма "Малако ды каша - здаровае харчаванне наша"

На занятку ў дзяцей фарміраваліся ўяўленні аб карысці малака і малочных прадуктаў, аб разнастайнасці прадуктаў малочнага паходжання; развівалася ўменне адрозніваць крупы: рыс, грэчка, пярлоўка, аўсянка. Выхоўвалася станоўчае стаўленне дзяцей да здаровага харчавання.

21.01.2022 13:54 - 21.01.2022 13:54

свернуть
2021
декабрь
3 декабря, пятница

Незвычайны снег

подробнее...