2024 - Год якасці

17.04.2024 11:43 - 17.04.2024 12:04

Буклет "Год якасці"

Буклет "Год якасці"

25.04.2024 08:02 - 25.04.2024 08:02

свернуть

Справаздача аб выкананні плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2024 годзе Года якасці у дзяржаўнай установе адукацыі «Мятлічыцкі дзіцячы сад Лагойскага раёна»

АРТ-праект "На варце Радзімы і міру!"

20.02.2024

Наш дзіцячы садок прыняў ўдзел у абласным ваенна-патрыятычным АРТ-праекце "На варце Радзімы і міру!" у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і да 80-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Дзень роднай мовы

21.02.2024

21 лютага, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Ён асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта. 

"Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць"

23.02.2024

Дзеці больш даведаліся пра беларускую армію, аб родах войскаў (артылерыйскія, танкавыя, памежныя, пяхотныя і інш.), пра ваенную тэхніку. У дзяцей выхоўвалася пачуцце гонару за людзей, якія абараняюць Радзіму, жаданне быць падобнымі да іх.

Свята 8 сакавіка "Музычнае кафэ"

07.03.2024

Для мам і бабуль адбылося незвычайнае свята - музычнае кафэ. Першае веснавое свята - свята матуль. А матуля - гэта ласка і пяшчота, цеплыня і клопат. Матуля - самае цудоўнае слова на Зямлі, самае першае, што вымаўляе чалавек. І на розных мовах яно гучыць аднолькава далікатна.

Ужо ў дашкольным узросце адбываецца ўсведамленне дзецьмі сваіх пачуццяў, свайго стаўлення да людзей, і ў першую чаргу да маці. Фарміраванне пачуццяў дзіцяці, у тым ліку суперажыванні, спагады, спачування, з першых гадоў жыцця з'яўляецца важнай педагагічнай задачай. І тое, якія маральныя якасці развіваюцца ў дзіцяці, залежыць, перш за ўсё ад бацькоў і ад педагогаў.  

15 марта - 30 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

14.03.2024

У 2024 годзе спаўняецца 30 гадоў асноўнаму закону краіны - Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яна была прынята 15 сакавіка 1994 года і з'яўляецца першай у гісторыі суверэннай рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі, якая дзейнічала пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года.

Удзел у раённым суботніку

13.04.2024

Калектыў дзіцячага сада прыняў актыўны удзел у раённным суботніку. 

18.04.2024 10:34 - 18.04.2024 10:54

свернуть