"Дрэва трымаецца каранямі, а чалавек сям'ёй"

12.05.2022

І гэта праўда - нашы сем'і, іх гісторыя, традыцыі, жыццёвы вопыт - усё гэта нашы карані. Як дрэва атрымлівае карысныя сокі з зямлі праз свае карані, таму мы атрымліваем неацэнны вопыт праз гісторыю жыцця нашых продкаў.

Ведаць сваё генеалагічнае дрэва заўсёды лічылася неабходным для свайго развіцця, таму што чалавек без мінулага  не мае будучыні.

Пакуль не сышлі з жыцця тыя, хто можа распавесці гісторыю сям'і, нам, педагогам, патрэбна навучыць і бацькоў, і іх дзяцей весці свой радавод.  Выхаванцы нашага дзіцячага садка разам з бацькамі стваралі свае радаслоўныя дрэвы.  І трымаючы магутныя  дрэвы з радаводаў дзеці на хвіліну  адчулі сябе праваднікамі з мінулага ў будучыню і загадалі жаданні. Хай яны абавязкова збудуцца!

16.05.2022 15:54 - 16.05.2022 15:54