17 верасня - Дзень народнага адзінства
15.09.2023Вельмі важна выхоўваць маладое пакаленне патрыётамі сваёй Радзімы, з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, цэнтрам якой стане ўсведамленне адказнасці за лёс Радзімы. У нашым дзіцячым садку фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму ў выхаванцаў з'яўляецца адным з вядучых напрамкаў дзейнасці. Педагогі ў ходзе адукацыйнага працэсу прымяняюць самыя разнастайныя формы работы па фарміраванні ў дзяцей уяўленняў аб сваёй малой Радзіме, аб Рэспубліцы Беларусь, аб людзях, якія праславілі краіну, аб сацыякультурных каштоўнасцях народа, аб традыцыях і святах.
15.09.2023 18:12 - 15.09.2023 18:13