Экскурсія ў бібліятэку: "Кнігі, як паветра, патрэбны чалавеку".

14.09.2023

Мятлічыцкая сельская бібліятэка запрасіла выхаванцаў дзіцячага сада на экскурсію "Кніжкін дом" у гонар свята - Дзень бібліятэкі. Мэта экскурсіі: пазнаёміць дзяцей з бібліятэкай, кнігай. Даць агульныя звесткі пра бібліятэку, падкрэсліць яе важнасць і значэнне, расказаць аб правілах карыстання кнігай. Падчас экскурсіі бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з выставай-рэкамендацыей "Да нас прыйшла кніга".

На выставе была прадстаўлена самая маленькая кніга памерам 7:9 см, кніжка-цацка і самая вялікая кніга. Дзеці з задавальненнем іх разглядалі, трымалі ў руках. Былі арганізованы гульні: "Перадай дабро па крузе", "Сонейка і дожджык".

Дзецям прапанавалі творчае заданне: "Калі б ты напісаў кнігу, дзе б яна стаяла і на якую літару ў бібліятэцы?". Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі пра кнігу і бібліятэку, а таксама даведаліся чаго баіцца кніга - брудных рук, пазналі лозунг бібліятэкі: "Кнігі як паветра патрэбны чалавеку".

14.09.2023 15:02 - 14.09.2023 18:34