Вясёлае лета
21.08.2023Жыццё дзяцей у летні перыяд напоўнена святамі, забаўкамі, смехам і весялосцю, катаннем на горках, арэлях-балансірах, досведамі з вадой і пяском. Уся рэгламентаваная і нерэгламентаваная дзейнасць у дзіцячым садзе праводзіцца ў гульнёвай форме.
У дзяцей выхоўваецца добразычлівасць, чуласць, узаемадапамога, разуменне, дабрыня, любоў, сумленнасць - усе тыя сямейныя каштоўнасці, якія дапамагаюць чалавеку ў жыцці.
Весела і карысна мы праводзім лета і паціху рыхтуемся да новага навучальнага года, які, несумненна, дзякуючы нашым педагогам пройдзе таксама лёгка, цікава і захапляльна.
21.08.2023 18:02 - 21.08.2023 18:22